![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016-03-23
Рэдактар: Марціновіч Ягор
Выдавец: Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы»
Copyright © 2016 by Наша Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
На столькі расійскі суд асудзіў лётчыцу Надзею Саўчанку. Працэс павінен быў прынізіць Украіну і паказаць яе безабароннасць перад Расіяй. Суд назваў матывам дзеянняў Саўчанка «нянавісць да рускамоўных людзей». Між тым гэтая ваеннаслужачая проста вяла баявыя дзеянні на тэрыторыі Украіны, абараняючы яе тэрытарыяльную цэласнасць. Саўчанка прызнаная вінаватай у гібелі расійскіх журналістаў. Між тым ва Украіне падазраюць, што пад выглядам журналістаў у так званых ДНР і ЛНР дзейнічалі агенты расійскіх спецслужб. Рашэнне аб вінаватасці Саўчанка прыняла тройка суддзяў на чале са старшынёй Леанідам Сцепаненкам, паведамляе «Бі-бі-сі». Назваць тэрмін пакарання суддзя адразу не змог: Саўчанка пачала спяваць, заглушыўшы яго голас. Ён абвясціў пяціхвілінны перапынак. Толькі пасля перапынку прагучаў прысуд: 22 гады зняволення. Абвяшчэнне прысуду заняло два дні. Часамі Саўчанка адкрыта смяялася з фармулёвак прысуду. Саўчанка правяла паўтара года ў расійскай турме — у пачатку ліпеня 2014 яна трапіла ў палон да баевікоў, якія вывезлі яе ў Расію. Прапаганда ж цынічна сцвярджала, што яна перайшла мяжу сама «пад выглядам уцякачкі без дакументаў». За незаконнае перасячэнне мяжы яе таксама судзілі. Ад украінкі хацелі, каб яна пакаялася і абвінаваціла ўласную краіну. Яна ж не паддалася: прыходзіла ў суд у вышыванцы, трымала доўгія галадоўкі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша Ніва
«Наша ніва» (тагач. лац. «Nasza niwa») — штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку. Выдавалася ў Вільні, па-беларуску, у перыяд 10(23).11.1906 — 7(20).8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18(31).10.1912 таксама і лацінкай. Звычайны тыраж складаў 4.5 тыс. асобнікаў. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні. Болей »

Суд Барысаўскага раёна разглядае справу прапаршчыка Ігара Хішчанкі з 72-га вучэбнага цэнтра ў Печах. Прапаршчыка вінавацяць у тым, што ён абражаў салдат словамі, перавышаў паўнамоцтвы, браў у салдат хабар. Нечакана амаль усе з 18 пацярпелых хлопцаў на судзе у адзін голас кажуць, што не лічаць усё гэта здзекамі. Болей »
Дырэктар афіцыйнага агенцтва БелТА Дзмітрый Жук стаў галоўным рэдактарам газеты «Советская Белоруссія» замест Паўла Якубовіча. Жук некалі ўзначальваў прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі. Ён сын пісьменніка Алеся Жука, аўтара «Палявання на апошняга жураўля». Праўда, Жук-сын піша па-руску, а не па-беларуску. Болей »
Кніга прысвечана асвятленню ваеннай гісторыі першай беларускай дзяржавы - Полацкага княства ў Х-ХІ стагоддзях. У папулярнай форме апісаны склад і колькасць войска полацкіх князёў, яго ўзбраенне і тактыка. Кніга змяшчае шматлікія ілюстрацыі: малюнкі і фотаздымкі археалагічных знаходак, рэканструкцыі знешняга выгляду ваяроў Полацкага княства. Разлічана на шырокае кола чытачоў, зацікаўленых гісторыяй Беларусі. Болей »
Ціхімі словамі Наскевіча пра «пастаўленую кропку» скончылася гучная Справа патрыётаў. Восем месяцаў следства спатрэбілася, каб прыйсці да таго, што і так было відавочна ад пачатку: ніякай арганізаванай структуры беларускіх нацыяналістаў, якая замахваецца на дзяржаўны лад, няма. Апроч надламаных лёсаў, спаленых нерваў і страчаных кадраў (успомніце, ці застаўся служыць у войску салдат па прызванні Уладзімір Румянцаў?), асобна трэба вылучы... Болей »
«Наша ніва» (тагач. лац. «Nasza niwa») — штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета нацыяльна-адраджэнскага кірунку. Выдавалася ў Вільні, па-беларуску, у перыяд 10(23).11.1906 — 7(20).8.1915. Друкавалася кірыліцай, да 18(31).10.1912 таксама і лацінкай. Звычайны тыраж складаў 4.5 тыс. асобнікаў. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні. Болей »
«СМІ ўсё часцей гавораць аб скандалах, пачынаючы ад Гомеля і заканчваючы Мінскам, з насельніцтвам з прычыны знішчэння дрэў, — сказаў ён на нарадзе ў Мінску. — Вы саджалі гэтыя дрэвы, каб іх пілаваць? Кожны чалавек імкнецца выйсці, каб настрой у яго быў, на дрэвы гэтыя паглядзець. Не, усё пілуем. Мы, маўляў, новыя пасадзім недзе. Гэта вы ў сябе ў двары спілавалі векавых дрэў і пасадзіце там дрэва з кукіш — і якая будзе ад гэтага карысць... Болей »
«На вучэннях «Захад-2017» будзе адпрацоўвацца адпор умоўнаму праціўніку з удзелам імавернага праціўніка», — такі анекдот ходзіць у Мінску. Афіцыйна «ўмоўным праціўнікам» на вучэннях лічацца выдуманыя краіны «Лубенія» і «Весбарыя», размешчаныя на захад і паўночны захад ад Беларусі, а таксама «Вейшнорыя», якая займае частку тэрыторыі нашай краіны. Болей »