Чарнякевіч Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Чарнякевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Лыч Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1929 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Лыч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Пасьлядыплёмная адукацыя ў Беларусі

Пасьлядыплёмная адукацыя ў Беларусі

Даведнік 2000

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2000

Выдавец: Часопіс «Студэнцкая Думка»

Катэгорыя: Мэтадычная літаратура

Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3291]

Сыгнатура: XVII.1.PAS

У даведніку сабрана інфармацыя пра магчымасьці атрымаць пасьлядыплёмную адукацыю ў 81 усганове (ВНУ, навучальныя ўстановы павышэньня кваліфікацыі; навуковыя й навукова-дасьледніцкія арганізацыі) Беларусі: адрэсы, тэлефоны, форма адукацыі (асьпірантура, дактарантура, асыстэнтура, магістратура; ардынатура; ад’юнктура, другая спэцыяльнасьць на базе вышэйшай адукацыі), уступныя іспыты, тэрміны прыёмудакумэнтаў, форма навучаньня, навуковыя галіны і спэцыяльнасьці; па якіх вядзеццападрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, асаблівасьці навучаньня і іншая інфармацыя. У даведніку зьмешчаны агульная інфармацыя пра формы падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, дапаможны паказальнік па галінах ведаў, сьпіс літаратуры ў дапамогу да падрыхтоўкі кандыдацкіх іспытаў і да напісаньня й афармленьня навуковых працаў.

Каталёг: EEDC

Толькі ў бібліятэцы Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру (папяровы асобнік)