Месца выхаду: Гарадок
Дата выхаду: 1999
Выдавец: Гарадоцкая рада ТБМ ім. Ф. Скарыны, Віцебскае аддзяленне «Фонду ім. Льва Сапегі»
Памеры: 48 с.
Катэгорыя: Гісторыя
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3422]
Антыбальшавіцкі супраціў на Віцебшчынеў 1918-1920 г.г. зусім мала даследаваная старонка нашай гісторыі. Дзесяцігоддзі панавання камуністычнай гісторыяграфіі зрабілі тэму супраціву грамадства бальшавікам амаль закрытай тэмай. Гістарычныя падзеі 80-гадовай даўнасці амаль невядомы грамадству. Між тым на тэрыторыі Веліжскага, Гарадоцкага, Дзісненскага, Браслаўскага і іншых паветаў у 1918-1920 гадах адбываліся антыбальшавіцкія паўстанні. Газета «Нзвестня Западной Коммуны» 27 лістапада 1918 г. паведамляла: «Ад 11 да 17 лістапада 1918 году амаль уся Віцебская губерня была ахоплена контррэвалюцыйным паўстаннем, што выбухнула ў Вяліжскім павеце і перакінулася ў іншыя месцы.» Толькі пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе на працягу некалькіх годз'явіліся асобныя гіублікацыі, прысвечаныя супраціву бальшавізму на Беларусі. Але да сённяшняга дня грамадства вельмі мала ведае аб супраціве бальшавікам на Беларусі... Пачэсным абавязкам перад нашчадкамі з’яўляецца даследаванне гістарычнай праўды аб усталяванні ўлады бальшавікоў і супраціву грамадства бальшавізму. 29 лісгапада 1998 г. ў г. Віцебску па ініцыятыве Гарадоцкай Рады ТБМ ім. Ф. Скарыны пры падтрымцы Віцебскага аддзялення ГА «Фонд імя Льва Сапегі» прайшлі гісторыка-краязнаўчыя чытанні з нагоды 80-й гадавіны Веліжскага і Г арадоцкага паўстанняў. У час чытанняў працавалі выставы краязнаўчых матэрыялаў, прысвечаныя антыбальшавіцкім паўстанням на Віцебшчыне. Гэтыя матэрыялы прадставілі ўдзельнікі чытанняў.
Каталёг: EEDC