Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009
Рэдактар: Вайцэховіч З.
Выдавец: Камет
Выдавецтва/ друкарня: Камет
Памеры: 144 с., іл., 21см
Copyright © 2009 by З. Вайцэховіч - тэкст
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3245]
Сыгнатура: XIII.5
Наш другі выпуск па гісторыі транспарта цалкам прысвечаны лётніцтву. Што такое лётніцтва? У шырокім сэнсе слова - гэта ўсё, што звязана з палётамі чалавека, пачынаючы ад першых балонаў напоўненых гарачым паветрам і сканчаючы самалётамі. Гэта дзіўны і прыгожы свет, поўны гераічных учынкаў і асабістых трагедый. Як і раней, мы абмяжуемся перыядам да 1939 году. Для тых, хто не чытаў наш першы выпуск нагадаем, што азначаная мяжа абрана намі не выпадкова. Гэта час гіерад пачаткам Другой сусветнай вайны, наступствы якой для нашага краю былі настолькі катастрафічнымі, што мы можам казаць пра практычна поўнае спыненне ўсяго ранейшага ўкладу жыцця і разбурэнне традыцыйнага грамадсгва. Зараз, верагодна, ужо немагчыма аднавіць былое, але ўсвядоміць, пазнаць і ацэніць - гэта наш абавязак перад будучымі пакаленнямі.
Каталёг: EEDC
Пэрыёдыка: Гістарычны альбом
Сёння мы прапануем чытачу не зусім звычайны нумар. Вядома, што агульная канцэпцыя нашага выдання скіраваная на вялікую колькасць ілюстратыўнага матэрыялу, але разам з тым мы не пакідаем па-за ўвагай і тэкставую інфармацыю. Так было раней, так будзе і надалей. Але бываюць выключэнні. Напрыклад, захавалася некалькі старасвецкіх альбомаў, якія складаюцца амаль цалкам з разнастайных выяваў. Такія выданні нярэдка маюць выключнае значэнне для... Болей »
Патрэба ведаць сваю гісторыю, адчуваць сувязь пакаленняў і непарыўнасць традыцый - усё гэта ёсць неабходнымі чыннікамі для развіцця і існавання любога самабытнага грамадства. Тым больш гэта важна, проста жыццева неабходна там, дзе пазбаўленая ўласнай сістэмы каардынатаў, людзкая супольнасць перажывае востры ідэалагічны і маральны крызіс. Так здарылася, што не многія з жыхароў сёняшняй Беларусі здольныя ўпэўнена зарыентавацца ў сваім мі... Болей »