Месца выхаду: Стакгольм
Дата выхаду: 1992
Выдавец: Інстытут перакладу Бібліі
Памеры: 544 с.
ISBN: 91-88394-05-0
Катэгорыя: Дзіцячая літаратура; Рэлігія
Copyright © 1992 by Інстытут перакладу Бібліі
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2843]
Сыгнатура: VI
Дарагі дружа! Ці ведаеш ты, што гэта за кніга — Біблія? Біблія — Божае Слова. Яна раскрывае таямніцу паходжання свету, чалавека і сэнс самога жыцця. У Бібліі сабраны Святыя Пісанні. У іх складанні на працягу паўтара тысячагоддзя прымала ўдзел каля сарака аўтараў у натхненні Святога Духу. Біблія падзяляецца на дзве часткі: Стары Запавет і Новы Запавет. Стары Запавет напісаны да нараджэння Хрыста, а Новы Запавет - на працягу першага стагоддзя Ісуса Хрыста. Стары Запавет напісаны на старажытнаяўрэйскай, а Новы Запавет - на старажытнагрэчаскай мовах, гэта значыць, на мовах тагачасных культур. У Старым Запавеце апавядаецца, як Бог стварыў сусвет, як адбылося падзенне чалавека. У ім апавядаецца таксама пра гісторыю Ізраіля, Божага народу, аб прароках і прароцтвах. На яго старонках надрукаваны Псалмы - старадаўнія песнаспевы і малітвы, Кніга Эклесіяста, Кніга Іова і іншыя. (фрагмет)
Каталёг: EEDC