Слова Жыцця, 4 (533) 2020

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

4 (533) 2020

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2020-02-23

Рэдактар: Салабуда Павел

Выдавец: курыя Гродзенскай Дыяцэзіі

Copyright © 2020 by Слова Жыцця

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.slowo.grodnensis.by

Св. Сымон Слупнік нарадзіўся ў канцы IV стагоддзя на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Жадаючы прысвяціць жыццё Богу, раздаў маёмасць убогім і ўступіў у ордэн эрэмітаў. Але хутка пакінуў кляштар, прагнучы жыць як пустэльнік. Стаў практыкаваць аске- зу. Абмежаваў свой пасілак да мінімуму не толькі падчас Вялікага посту, але і на кожны дзень. Звязваў цела вяроўкай з пальмавага лубу, густа пераплеценай з калючкамі. Аднойчы папрасіў закрыць яго ў каменным баку для вады. І жыў у такой цеснай пячоры, што не мог выцягнуць ногі. Праз нейкі час Сымон пасяліўся паблізу Антыёхіі – цэнтра тагачаснага хрысціян- скага жыцця. Там пабудаваў каменны слуп з невялікай платформай, на якой знаходзіўся на працягу 40-ка наступных гадоў. Ад дажджу і гарачага сонца яго абараняў толькі плашч з капюшонам. Большую частку жыцця святы прысвяціў малітве, стоячы на слупе. Многія гадзіны праводзіў за сузіраннем. Каменны слуп першапачаткова меў 3 метры ў вышыню. З цягам часу ён быў узняты прыблізна да 18-ці. З гэтай вышыні Сымон прапаведаваў людзям, якія ў вялікай колькасці прыбывалі сюды маліцца. Такім чынам навярнуў тысячы язычнікаў з паганскай Аравіі і Персіі. Многія прыходзілі да яго па параду і прасілі аб хадай- ніцтве перад Богам у прыватных і грамад- скіх справах. Пасля смерці Сымона на месцы, дзе стаяў слуп, пабудавалі святыню. Пазней яна была разбурана.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слова Жыцця

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Слова Жыцця, 15 (590) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

15 (590) 2022

Кожная хвіліна – гэта магчымасць любіць Бога і бліжняга. Няма прывілеяваных месцаў, дзе лягчэй выказваць любоў. Наша пакліканне – квітнець там, дзе Бог падрыхтаваў для нас глебу. Трэба ўзрастаць у святасці тут і цяпер, у гэтых, а не ў іншых умовах. Перажываючы летнія месяцы, знаходзячыся ў водпуску і выязджаючы на канікулы, нельга ўпускаць нагоду, каб паяднацца з нашым Творцам. Неабходна заўсёды і ўсюды ісці за Хрыстом. Неабходна добра ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 14 (589) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

14 (589) 2022

Летнія месяцы – добрая магчымасць наведаць прыгожыя месцы, у тым ліку гістарычныя святыні. Неаднаразова, бываючы ў санктуарыях, хаця б нават у нашых дыяцэзіяльных Тракелях ці Росі, мы можам убачыць маленькія сэрцы, ножкі або ручкі, зробленыя са срэбра, золата або іншага металу, якія развешаны побач з абразамі ці фігурамі. Гэта так званыя воты – дар сэрца і выраз удзячнасці. Кожны ахвяраваны прадмет на алтары ці ля абраза – асобная гісто... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 13 (588) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

13 (588) 2022

Летнія месяцы ў нас асацыіруюцца з адпачынкам. За гэты час пераводзяць дух не толькі дзеці. Дарослыя таксама адпачываюць. Святары і асобы кансэкраванага жыцця адпраўляюцца на рэкалекцыі, каб набрацца сіл і пабыць сам-насам з Богам. Аднак ёсць такія людзі, якім трэба загадаць адпачыць. Такім чалавекам быў, напрыклад, Караль Вайтыла, будучы папа Ян Павел ІІ. Калі ён стаў біскупам у Кракаве, першы год працаваў у такім тэмпе, што не вытры... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 12 (587) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

12 (587) 2022

З самага пачатку свайго жыцця мы пакліканы пазнаваць Бога. Пакліканне з'яўляецца ў чалавеку той прасторай, у якой ён павінен пастаянна расці і развівацца. Аднак многія зусім не памятаюць пра гэта ці проста не ведаюць, бо не адкрылі для сябе тую задачу, закладзеную ў людскую прыроду. Сёння, у свеце вялікіх хуткасцей, празмернасці інфармацыі і прагрэсіруючай секулярызацыі, сучасны чалавек так часта ўнутрана згублены, не адкрывае многіх рэ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 11 (586) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

11 (586) 2022

Завяршаецца чарговы навучальны і катэхетычны год. Многія маладыя людзі, узбагачаныя сямікратным дарам Святога Духа ў сакраманце хрысціянскай сталасці, стануць перад выбарам жыццёвага шляху. Знайсці ўласнае месца ў свеце – складаная справа, якая патрабуе шмат высілкаў. Яна ўключае здольнасць прымаць рашэнні і ў канчатковым рахунку цягне за сабой адказнасць ды ўменне трываць у выбары. Часам яна датычыць усяго будучага жыцця. Чалавек можа ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 10 (585) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

10 (585) 2022

Маці Божая заўсёды жыла ў блізкасці з Панам. З першых хвілін Яе існавання ў Ёй прысутнічала гэтае інтэнсіўнае і неабсяжнае ўзрушэнне, увесь час узрастаючае ў сіле, якое ўводзіла Яе ў сэрца Бога, падтрымлівала ў сувязі з Ім ва ўсіх намерах і жаданнях, усіх думках і пачуццях. Марыя пастаянна знаходзіцца ў прысутнасці Бога, таму што цалкам аддала сябе Яму, нічога не пакідаючы сабе. Гэтага ўзрушэння любові, якое сама перажыла, усім сэрцам і... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 9 (584) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

9 (584) 2022

Літанія да Маці Божай, таксама вядомая як Ларэтанская літанія, уяўляе сабой малітву шматлікіх заклікаў, у якой Марыі даюцца розныя тытулы і імёны, якія апісваюць Яе ролю, заслугі і прыкметы. Кожны з гэтых тытулаў або імён узяты са Святога Пісання, традыцыі ці дэкрэтаў Касцёла. Аднак больш за ўсё тых, якія выспеўваў Божы народ. Молячыся літаніяй, трэба ўсведамляць, што гэта своеасаблівае пяшчотнае прамаўленне да Маці, прывітанне Яе мно... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 8 (583) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

8 (583) 2022

Чарговы раз у жыцці мы можам адсвяткаваць урачыстасць Уваскрасення Пана. І хоць штогадова адзначаем гэтыя святы, абставіны заўсёды розныя, заўсёды новыя. Мы жывём у смутныя часы і не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, назіраючы за тым, што адбываецца з нашым братнім народам ва Украіне. Перад абліччам гэтых падзей застаецца нешта пэўнае, непахіснае, тое, што не залежыць ад лёсу гісторыі – праўда пра ўваскрасенне Езуса Хрыста. Гэты факт з'яўляецц... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 7 (582) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

7 (582) 2022

Наперадзе нас чакае асаблівы час – Вялікі тыдзень, які распачынаецца Нядзеляй Мукі Пана. Глыбокае перажыванне і разуменне Вялікага тыдня дазваляе адкрыць сэнс жыцця, вярнуць надзею і веру. Адны толькі Велікодныя святы, без сапраўднага перажывання дзён, якія ім папярэднічаюць, не стануць для нас часам пераходу ад смерці да жыцця, мы не зразумеем вялікай Божай любові да кожнага чалавека. Гэта цудоўны дар Касцёла, які можа ўзбагаціць нашу ... Болей »


pdf
Слова Жыцця, 6 (581) 2022

Слова Жыцця

Газета Гродзенскай Дыяцэзіі

6 (581) 2022

Малітва аб міры ва ўсім свеце – заўсёды актуальны заклік, які мы павінны рэалізаваць кожны дзень. Здаецца, цяпер гэтая малітва неабходна ўсёй Еўропе, асабліва Украіне, у якой, як нядаўна сказаў папа Францішак, “цякуць рэкі крыві і слёз”. Кожная вайна – трагедыя для чалавецтва, у ёй гінуць тысячы людзей, а многія, з абодвух бакоў, застаюцца знявечанымі. Мы забываем, што ўсе нашы славянскія народы павінны мець шмат агульнага і схіляцца ... Болей »