Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2005
Выдавец: Грамадзянская ініцыятыва «За свабоднае веравызнанне»
Катэгорыя: Рэлігія
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2799]
Сыгнатура: XI.1.Awt
Пытаньне пра адносіны хрысьціянства да нацыянальнага жыцьця й месца нацыянальнага элемэнту ў Царкве (вельмі важнае й актуальнае для беларусаў сёньня з гледзішча на пэрспэктывы нацыянальнага адраджэнь-ня) наўмысна скажонае і заблытанае як несумленнымі багасловамі, гэтак і прыхільнікамі так званага зьліцьця нацыяў савецкага пэрыяду ды іхнымі нашчадкамі — гора-інтэгратарамі панславістамі. 3 нацыяналізму, які ў зда-ровых сваіх праявах і формах не прэтэндуе ні на што болей, як толькі на любоў і павагу да свайго народу, зрабілі нейкую пачвару, жупел, а слова «нацыяналіст» і цяпер на постсавецкай прасторы — небясьпечная палі-тычная мянюшка. Але, калі зьвярнуцца да Сьвятога Пісьма і чытаць яго не праз імпэрскія акуляры, то біблейскі падыход да згаданай праблемы будзе відавочна іншы і ў агульным пляне выглядае наступным чынам. (фрагмент)
Каталёг: EEDC