Месца выхаду: Полацак
Дата выхаду: 1997
Выдавец: Сафія
Памеры: 16 с.
ISBN: 83-85509-23-2 (PL); 985-6448-02-6 (Бел)
Катэгорыя: Рэлігія
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2158]
УДК: 293
Дадатковая даведка: Беларускі пераклад Дэкрэту Аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах выдадзены дзякуючы дапамозе Фонду CNEWA
II Ватыканскі Сабор (які ў Каталіцкай Царкве лічыцца XXI Усяленскім Саборам) адбываўся ў Ватыкане ў гадах 1962-1965. Сярод 16-ці прынятых дакумантаў (канстытуцый, дэкрэтаў і дэкларацый) знаходзіцца “Дэкрэт Аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах”, пачынаючыся ад словаў “Orientalium Ecclesiarum” (адкуль і яго лацінская назва). ДУКЦ быў прыняты на пятай сесіі II Ватыканскага Сабору - 21 XI 1964 г. і падпісаны Папам Паўлам VI (таму выданьне Дэкрэту носіць гэрб Паўла VI). ДУКЦ падцьвярджае, што Ўсходнія Каталіцкія Цэрквы, застаючыся ў поўным адзінстве з Рымскай Апостальскай Сталіцай, зьяўляюцца часткай Каталіцкай Супольнасьці (што азначае паўнату экклезіяльнасьці) і маюць правы ды абавязкі з гэтым зьвязаныя.
Каталёг: EEDC