![]() |
![]() |
Дата выхаду: 2013
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2013 by Андрэй Федарэнка, © 2020 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Федарэнка Андрэй, Вёска. Аповесці, апавяданні, — Мінск: Беларусь, 2013. — 352 с.
У палаце трое: стары, малады і яшчэ адзін — сярэдняга веку, з маленькім дзіцячым тварыкам і нечакана вялікімі, лупатымі, як у спакутаванага лемура, вачыма. Ён толькі пачынае ачомвацца пасля аперацыі і пакуль слаба разумее, дзе ён, хто ён і на якім ён увогуле свеце. Ложак яго каля акна. Ад дзвярэй злева, як зайсці ў палату, ляжыць дзед — гатовы нябожчык. Бяскроўны твар яго зліваецца з белатой падушкі і нагадвае гіпсавую маску, выпушчаныя з-пад коўдры ручкі пакорліва складзеныя на грудзях — хоць свечку ўстаўляй. Толькі сухія вусны яго бязгучна варушацца, нібы дзед чытае сам па сабе адыходную малітву. Нарэшце, трэці, малады, ну як малады? — гадоў дваццаць пяць яму, ложак якога насупраць чалавека-лемура, не ляжыць, а сядзіць. Падмасціў пад бок і пад спіну па падушцы, прыўзняўся, трымаючыся за перакладзіну над ложкам, і пазірае ў вакно, на бальнічны двор і на гарадскую вуліцу, дзе так прыгожа дагарае марозна-звонкі вечар. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй
Каталёг: Kamunikat.org
Новы раман Андрэя Федарэнкі „Сцэнарыст” працягвае тэму аналізу прыроды творчасці, пачатую ў папярэдняй яго кнізе „Жэтон на метро”. Сюжэт закручаны па-майстэрску, тэкст насычаны жыццёвай філасофіяй, трапнымі выразамі і назіраннямі. „Сцэнарыст” – сапраўдны дэтэктыў і адначасова драма з непрадказальным фіналам. Болей »
Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць (даслухаць) раман да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай анатацыі кнігі зазначаецца, што раман “Мяжа” ужо пасьля публікацыі ў літаратурных часопісах крытыкі называлі новай зьявай у беларускай літаратуры. Болей »
Жыць у эпоху перамен – не самы лёгкі занятак. Асабліва, калі ты савецкі пісьменнік, які ўсё жыццё пісаў пра старшыняў калгасаў, добрых партызан і кепскіх немцаў. Усё, што ты рабіў на працягу жыцця раптам аказваецца нікому непатрэбным. А само жыццё павісае на валаску. Каб акрыяць пасьля інфаркту, галоўны герой едзе на радзіму, у вёску. Каб там пераасэнсаваць усё сваё мінулае жыццё і знайсці сілы на новае. Болей »
“Повесць” можна разглядаць, як асобны твор Андрэя Федарэнкі. Маэстра грае на двух рэгістрах. Адзін – цалкам графаманская пісаніна, “повесць пра першае каханне”, першы пісьменніцкі вопыт немаладой жанчыны. Другі – думкі і ўспаміны літаратурнага рэдактара, да якога гэтая “повесць” трапляе ў рукі. Камічнае і трагічнае, пошлае і сентыментальнае, хлуслівае і рэальнае перакручваюцца і даюць неверагодны эфект. Той самы “смех скрозь слёзы”. Болей »
Калі вы любіце хадзіць па грыбы - гэтая аповесць Андрэя Федарэнкі для вас. Бо знойдзеце тут шмат нагодаў паспрачацца з аўтарам. Калі ня любіце збіраць грыбы, дык гэтая рэч таксама для вас. Вы адкрыеце для сябе – наколькі захапляльны і няпросты гэты занятак. Нават, калі вы цалкам абыякавы да грыбоў беларус, гэтая аповесць захопіць вас з першых хвілін. Бо тут вядзецца не пра грыбы. А пра нашае жыцьцё. Такое кароткае. Што мы часам самі не ... Болей »
Як і заўсёды, проза Андрэя Федарэнкі чытаецца і слухаецца лёгка і прыемна. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца любоўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. Болей »
Даўно, ледзь не ў даайфонаўскую эпоху, прынамсі, задоўга да Вялікага Каранціну і ўсяго, што затым пачалося, на базе нашай айчыннай, сусветна вядомай кінастудыі вырашылі стварыць нешта кшталту філіяла ці даччынага адгалінавання. Новая ўстанова павінна была займацца развіццём і папулярызацыяй выключна нацыянальнага кіно. Сказана – зроблена. З назвай доўга не мудрылі, назвалі проста: «FilmBell», што значыла – фільм прыгожы; падвойныя італ... Болей »
Пасля ўсіх падзеяў, што адбыліся пасля 2014 году, гісторыя Андрэя Федарэнкі пра Крым слухаецца асабліва шчымліва. Крым даваенны, Крым курортны. Паўвостраў, дзе так лёгка завязваецца курортны раман. Нават, калі Вы – закаранелы халасцяк. Аксамітны бераг, на якім усе праблемы засталіся, быццам бы, за паўночным гарызонтам. Кавалак зямнога раю, дзе так хочацца паверыць, што наперадзе будзе толькі лепш... Болей »
“Советская Родина” – паняцце абстрактнае. Не тое, што Радзіма сапраўдная. І разлука з ёй – цяжкае выпрабаванне, якое не кожны здольны вытрымаць. Герою вострасюжэтнай аповесці Андрэя Федарэнкі “Салдат” гэтая праўда адкрываецца падчас службы ў савецкай арміі. І штурхае яго на злачынства. Болей »
“Дзікі Луг” – гэта шэдэўр. Шэдэўр па форме. Калі ў першай палове апавядаецца пра рай, а ў другой – пра выгнанне з раю. Шэдэўр па змесце. Бо ніколі тэма канца беларускай вёскі не гучала так пранізліва. Шэдэўр па кампазіцыі. Кожны персанаж неабходны. І няма персанажаў “прахадных”. Шэдэўр па мове. Тут няма ніводнага лішняга слова і фальшывай інтанацыі. Шэдэўр па насычанасці. Невялікая па памеры аповесць Андрэя Федарэнкі стварае эфект вялік... Болей »