|
|
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019-11-22
Рэдактар: Колб Аксана
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
На мінулым тыдні краіна перанесла хваробу, якая афіцыйна завецца выбарамі. І многія перажываюць пасля яе ўскладненні: кагосьці не адпускае галаўны боль і сусветнае расчараванне, у некага круціць пальцы ад падтасоўвання лічбаў у пратаколах, пячэ рукі ад укідаў бюлетэняў, а некага спальваюць згрызоты сумлення. Як бы ні было, наступствы ад «вакханаліі» адчуваюць усе, хто прама ці ўскосна браў у ёй удзел. Так, некалькі назіральнікаў вымушаныя былі звяртацца па медычную дапамогу наўпрост на выбарчых участках: у аднаго скокнуў ціск, у другой не вытрымалі нервы… З якімі праявамі «поствыбарчага сіндрому» сутыкнуліся чальцы камісій і галоўныя арганізатары гэтай ліхаманкі, сказаць цяжка, але і для іх яна не прайшла бясследна. Я асабіста ведаю чалавека, які быў сябрам камісіі, і пасля ўсяго, што адбылося, прызнаўся, што яму сорамна за ўдзел у гэтым. Напачатку ён яшчэ спрабаваў апраўдвацца, што ў яго не было выбару — проста паставілі перад фактам. Яму не хацелася губляць працу ў сталым узросце, псаваць адносіны з кіраўніцтвам… Але, паслухайце, хіба пра адсутнасць выбару тут гаворка? Для мяне ў гэтай сітуацыі выбар якраз відавочны — нежаданне супраціўляцца і змагацца за свае правы. Хіба шмат знойдзецца злодзеяў, якія прызнаюцца, што рабілі злачынства дзеля самога злачынства? Часцей за ўсё злачынцы знаходзяць сабе апраўданне, спасылаюцца на абставіны… Хіба большасць даносаў на сяброў і суседзяў у 1930-х гадах пісалі проста дзеля таго, каб ім нашкодзіць?
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Шаноўныя чытачы! На жаль, гэта здарылася. Вы трымаеце ў руках апошні нумар папяровага «Новага Часу». Прыватная друкарня «Ролл Прынт» больш не будзе друкаваць «Новы Час». Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзнікшымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня «Ролл Прынт» пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць нам паслугі, мы атрымалі яшчэ 27 ліпеня. Вось такі падарунак на Дзень незалежнасці. З таго моманту... Болей »
Год таму ў нумары, які выходзіў якраз напярэдадні выбараў, аўтары «Новага Часу» паспрабавалі зазірнуць наперад і напісаць, якой яны бачаць бліжэйшую будучыню. Не буду пераказваць усё, што там было напісана, скажу толькі, што мы самі здзівіліся, наколькі былі блізкія да рэчаіснасці. Таму ў працяг — прапануем вам падсумаванні года пасля выбраў і прагнозы ад «Новага Часу». Год таму мы нават уявіць сабе не маглі, што пабачым мора людское ... Болей »
Чым бліжэй 9 жніўня, тым больш рэфлексій і аналітыкі пра тое, што здарылася год таму, што атрымалася, а што не, і што рабіць цяпер. Адказ на пытанне «што рабіць?» асабліва актуальны на фоне масавых рэпрэсій, выпальвання і выціскання ўсяго жывога і нацыянальнага з Беларусі. У наступных нумарах мы яшчэ вернемся да гэтай тэмы, а пакуль прапануем развагі Ганны Севярынец, якімі яна падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Сказаць па праўдз... Болей »
Зачыстка грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ працягваецца. Да каго яшчэ прыйшлі на тыдні, каго адпусцілі і што адбываецца ў Беларусі, акрамя ператрусаў, — у нашым дайджэсце. Адток валюты з дэпазітаў у банках у чэрвені стаў найбуйнейшым за 9 месяцаў — з верасня 2020 года. Асноўны ўклад у гэтае зніжэнне ўнеслі фізічныя асобы: яны забралі з банкаў 271 мільён долараў ЗША. Значэнне сумы валюты на дэпазітных рахунках на 1 ліпеня 2021... Болей »
Калі вонкавы пратэст сціх, а рэпрэсіі не спыніліся, стала зразумела, што рана ці позна прыйдуць да кожнага, хто думае іначай, — гэта толькі пытанне часу. Гэтае разуменне навучыла нас адной важнай рэчы: напоўніцу цаніць тое, што мы маем тут і цяпер. Як гэта ні парадаксальна, жыць, а не выжываць. Адчуваць, а не трываць. Спачатку гэта было неяк няёмка: людзі пакутуюць у турмах, а ты ідзеш на канцэрт ці бавіш час у прыемным месцы. Выкласц... Болей »
Вы калі-небудзь задумваліся, колькі ў вас Беларусі? Ці колькі ў Беларусі — вас? Ці моцна пацерпіць Радзіма, калі вы з’едзеце? Ці выйграе, калі вы вернецеся? Дурню зразумела, што проста цяпер мы бачым найбуйнейшую хвалю эміграцыі з нашай зямлі ад часоў паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага. Адрозненне ў тым, што тады не было такой краіны — Беларусь. Людзі беглі ў Парыж ці Санцьяга-дэ-Чылі з месцаў, якія самі называлі Польшчай. Цяпер жа бя... Болей »
Ці хацелі б вы ведаць, што будзе заўтра? А ці змянілі б вы штосьці ў сваім жыцці, каб была такая магчымасць? Год таму ў гэтыя дні былі прад’яўлены абвінавачанні Віктару і Эдуарду Бабарыкам. Але не думаю, што хтосьці з іх захацеў бы змяніць свой шлях, каб ведаў, дзе правядзе гэты год. Ужо былі закратаваныя Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч, але, упэўненая, яны ніколі б не адмовіліся ад той барацьбы, якую вялі ўсе гады. Тысячы чалавек п... Болей »
Паўсядзённы трэш часам заганяе ў ступар, і розум адмаўляецца верыць таму, што адбываецца ў краіне. Ну не могуць жа людзі, як кажуць, у цвярозым розуме і цвёрдай памяці, рабіць такое! Як можна патрабаваць прызнаць галоўны партал краіны, які штодня чыталі тры мільёны чалавек, экстрэмісцкім? Хаця, сёння куды не кінь вокам, паўсюль «экстрэмізм», бо гэтым тэрмінам цяпер узнагароджваюць усіх нязгодных і здольных думаць. А як можна патрабаваць... Болей »
У гэтым годзе Дзень медыцынскага работніка мы будзем адзначаць 20 чэрвеня. Гэты дзень і раней не быў вельмі радасным і святочным, бо праблем у медыцыне хапала заўсёды, а з кожным годам усё дадавалася. Але гэты год пераўзышоў усе чаканні. На плечы тых, хто ратуе нашыя жыцці, апроч пандэміі каронавіруса зваліўся цяжар палітычнага пераследу. Сотні ўжо з’ехалі з краіны, дзясяткі пазбавіліся працы, 8 чалавек дасюль за кратамі. Не дзіўна, што... Болей »
Больш за трыста дзён пратэстаў. Гучных і яскравых ды ціхіх і крэатыўных. Мы і падумаць не маглі, што так шмат зможам трываць. За гэты час столькі адбылося, што хапіла б на дзясятак гадоў. За гэты час мы так пасталелі, што ў іншых умовах не хапіла б і жыцця. Больш за трыста дзён мы фарміраваліся як нацыя, мы развіваліся як грамада, мы ўмацоўваліся як асобы. Так шмат перакрочана, яшчэ больш — наперадзе. З даецца, сілы ўжо на зыходзе. Здае... Болей »