Месца выхаду: Берлін
Дата выхаду: 1996
Выдавец: Свабодны універсітэт Берлін — Аддзяленне палітычных навук
ISBN: 3-929532-05-0
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва; Крыніцы
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4827]; EEDC — [2244]
Сыгнатура: XIII.4.Nia
Дадатковая даведка: Беларускае выданне: падрыхтоўка зроблена ў Цэнтры імя Ф. Скарыны; Фатаграфіі: Беларускі дзяржаўны кінафотаархіў, Дзяржынск; Плакаты і дакументы: Беларускі нацыянальны архіў, Мінск; Die Minsker Zeitung: Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск
Гэтую выстаўку піадрыхтавалі “КАНТАКТЫ” — Таварыства сувязей Германіі з краінамі былога Савецкага Саюза ў садружнасці з праектнай групай Аддзялення палітычных навук Свабоднага універсітэта Берлін (Отта-Зур-Інстытут) і з архівамі і музеямі Беларусі. Пачынаючы з 1993 года Отта-Зур-Інстытут супрацоўнічае з беларус-кімі архівамі і музеямі, а таксама з Беларускім дзяржаўным універсітэтам. Пад кіраўніцтвам дацэнта доктара Іаханеса Шлоотца берлінскія сту-дэнты шэсць разоў прыязджалі ў Беларусь. Ім была дадзена магчымасць знаёміцца з дакументамі, што захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве кіна- і фотадакументаў. Даследаванне вялося па ^эме “Нацысцкая палітыка і прапаганда на Беларусі” — у фондах архівау і Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны сабрана шмат каштоўнага матэрыялу па гэтай тэме. Пры рабоце з закрытымі і, у асноўным, недаследванымі дакументамі нямецкія студэнты натрапілі на прапагандысцкія плакаты. Нарадзілася ідэя паказаць іх грамадскасці, прыгадаць пра акупацыйную палітыку на Беларусі. 3 дапамогай таварыства “КАНТАКТЫ” ідэя ажыцёў-лена і ўвасоблена ў гэтую выстаўку. Шчыра дзякуем дырэктарам і супрацоўнікам Нацыянальнага архіва Беларусі, Дзяржаўнага архіва кіна- і фотадакументаў і Музея Вялікай Айчыннай вайны, а таксама Таварыству сустрэч Захад-Усход, якое фінансавала праект.