Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2019
Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Упершыню — час. «Узвышша», 1929, № 2. Друкуецца паводле выд.: Калюга Лукаш. Творы. Мінск, 1992.
Пісьменнік Лукаш Калюга (сапр. Кастусь Вашына) нарадзіўся 27 верасня 1909 года ў вёсцы Скварцы Койданаўскага павета (цяпер Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Першыя апавяданні («Вясна», «У калянках») былі надрукаваны ў 1927–1928 гадах у часопісе «Чырвоны сейбіт». У 1928 годзе ў часопісе «Узвышша» з’явілася і першая аповесць маладога пісьменніка «Ні госць, ні гаспадар». Адно за адным публікуюцца ў розных перыядычных выданнях новыя апавяданні Л. Калюгі. У 1931 годзе ў часопісе «Полымя» была змешчана першая частка вялікай аповесці «Нядоля Заблоцкіх (нягоды і летуценні)». Уночы 22 лютага 1933 года 22-гадовы Л. Калюга быў арыштаваны органамі НКУС. Асудзілі пісьменніка на 5 гадоў і выслалі ў г. Ірбіт Краснаярскага краю. У высылцы, у неспрыяльных умовах Лукаш Калюга працягваў пісаць. 6 лістапада 1935 года Ірбіцкім НКУС Свярдлоўскай вобласці пісьменнік быў паўторна арыштаваны за тое, што сярод ссыльных чытаў «Тастамент» У. Жылкі, і асуджаны на 5 гадоў канцлагера. Але 2 кастрычніка 1937 года тройкай НКУС Чалябінска Л. Калюга быў прыгавораны да расстрэлу. Прысуд выканалі 5 кастрычніка 1937 года. Было тады пісьменніку ўсяго 28 гадоў.
   Увесь твор у адным файле
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org
У кнізе найбольш поўна сабрана ўсё лепшае, зробленае за нядоўгае жыццё (1909—1937) адным з самабытных празаікаў 20-х — пачатку 30-х гадоў Лукашом Калюгам (Канстанцінам Пятровічам Вашынай). Непаўторна арыгінальны стыль, тонкае псіхалагічнае майстэрства робяць яго аповесці «Ні госць ні гаспадар», «Нядоля Заблоцкіх», лепшыя апавяданні прыкметнай з’явай у гісторыі нашай літаратуры. У кнігу ўвайшлі і перапіска Л. Калюгі, і ўспаміны пра яго. Болей »
Лукаш Калюга (запраўднае імя й іхрозьвішча Кастусь Вашьша) нарадзіўся ў 1909 годзе ў сяле Скварцы, каля м. Койданава на Меншчьше. Быўшы яшчэ зусім малым, страціў абаіх бацькоў і гадаваўся ў сям’і дзядзькі, даволі заможнага (як і Калюгавы бацькі былі) селяніна. Вучыцца пачаў Калюга ўжо ў пару г. зв. «беларусызацыі» ў БССР і, такім парадкам, школы небеларускай (расейскай ці польскай) зусім не праходзіў. У 1928 годзе Калюга скончыў Койдана... Болей »