Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2019
Выдавец: Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Выдавецкая сэрыя: Расстраляная літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2019 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Упершыню — час. «Полымя рэвалюцыі», 1935, № 4. Друкуецца паводле выд.: Сташэўскі Васіль. Шуміць бярэзінка. Мінск, 1963.
Празаік і драматург Васiль Сташэўскі нарадзіўся 23 сакавіка 1895 года ў вёсцы Свінка Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер в. Лугавая на Капыльшчыне) у сялянскай сям’і. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1914). Ваяваў на франтах Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, пазней супраць польскіх акупантаў на Случчыне (1920). Працаваў настаўнікам (1918–1920 і 1923). Пасля заканчэння Мінскага інстытута народнай асветы выкладаў гісторыю і літаратуру ў Оршы на настаўніцкіх курсах і рабфаку. З 1926 года ў Мінску, дзе стаў сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк», яго адказным сакратаром, працаваў у рэдакцыі «Савецкай Беларусі» (1928–1929), з 1929 года адказным сакратаром літаб’яднання «Полымя». 4 лістапада 1936 года В. Сташэўскі быў арыштаваны органамі НКУС за «связь с украинскими националистами» (прыпомнілі яго творчыя паездкі на Украіну, дзе ён сустракаўся з вядомымі ўкраінскімі пісьменнікамі) і 29 кастрычніка 1937 года, амаль праз год допытаў і катаванняў, расстраляны ў Мінску. Пражыў ён усяго 41 год.
   Увесь твор у адным файле
Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org
Каталёг: Kamunikat.org