Дайнека Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Дайнека. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Бартуль Аўген, Князёўна

Князёўна

З паэтычнай спадчыны

Бартуль Аўген

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2017

Рэдактар: Чыгрын Сяргей - укладанне, прадмова і каментар

Выдавец: Кнігазбор

Памеры: 108 с.

ISBN: 978-985-7144-98-3

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2017 by Аўген Бартуль, Сяргей Чыгрын - укладанне, прадмова і каментар, Кнігазбор - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.161.3-3

Упершыню ў Беларусі асобным зборнікам выдаюцца выбраныя паэтычныя творы заходнебеларускага паэта Аўгена Бартуля (1908 — пасля 1947). «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры», выдадзенай у Мінску ў 1964 годзе, літаратуразнавец Уладзімір Калеснік пісаў: «Галоўнай фігурай сярод нацыянал-дэмакратаў быў Казімір Сваяк. На яго арыентаваліся А. Бартуль, Ф.Грышкевіч і некаторыя іншыя». У рускамоўным выданні гэтай кнігі (1977) сказана, што «дань эстетским вывертам отдавали начинающие авторы из студенческой молодёжи (Е. Бартуль, Ф. Гришкевич и др.)». Сёння я не зусім пагаджуся з тым, што напісаў некалі Уладзімір Калеснік пра Бартуля і Грышкевіча. Адно скажу, што з некаторымі вершамі Франука Грышкевіча сучасны беларускі чытач ужо даўно пазнаёміўся. Аўтар гэтых радкоў у 1999 годзе падрыхтаваў і выдаў у Беластоку кнігу «Вяртанне да сваіх», куды ўвайшлі творы Станіслава Грынкевіча, Франука Грышкевіча і Уладыслава Казлоўшчыка. (Сяргей Чыгрын, Паэт быў духам малады, фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле