![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1926
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
Выдавецкая сэрыя: Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць
Памеры: 360 с.
ISBN: 5-341-00918-5
Катэгорыя: Беларуская мова; Слоўнікі
Copyright © 1993 by Народная асвета
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2292]
Сыгнатура: II.2.Baj
Дадатковая даведка: Факсімільнае выданне
«Беларуска-расійскі слоўнік» быў падрыхтаваны па заданню Інбелкульта ў рэкордна кароткі тэрмін — за чатыры месяцы, аднак друкаванне яго зацягнулася на тры гады (на тытульнай старонцы дата выхаду пазначана 1925 годам, а на вокладцы — 1926). У слоўніку перакладзена звыш 20 тысяч беларускіх слоў. Пераважную большасць іх складаюць словы агульнага ўжывання, значна меншую — навуковыя тэрміны, прафесіяналізмы, некаторыя ўласныя беларускія мужчынскія і жаночыя імёны, назвы беларускіх гарадоў і рэк, устойлівыя спалучэнні слоў. Рэестравыя беларускія словы забяспечаны асобнымі граматычнымі і стылістычнымі паметамі і перакладзены на рускую мову ў цэлым даволі ўдала. Пры ўсіх сваіх недахопах, асабліва відавочных сёння, гэты перакладны слоўнік быў для свайго часу значным лексікаграфічным дасягненнем і адыграў вельмі станоўчую ролю ў культурным і навуковым жыцці рэспублікі. Праўда, з пачатку 30-х гадоў, калі пачаліся рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі і ахвярамі іх аказаліся таксама С. М. Некрашэвіч і М. Я. Байкоў, «Беларуска-расійскі слоўнік» быў забаронены і доўгія гады праляжаў у бібліятэчных спецфондах. Вернуты ён для ўсеагульнага карыстання нядаўна. I цяпер гэты слоўнік мае вялікую цікавасць не толькі як помнік беларускай лексікаграфіі першых паслярэвалюцыйных гадоў. А паколькі ён даўно стаў бібліяграфічнай рэдкасцю, то факсімільнае перавыданне яго, трэба думаць, з радасцю будзе сустрэта шырокай беларускай грамадскасцю. (канд. філал. навук К. Германовіч)
Каталёг: EEDC