Скобла Міхась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міхась Скобла.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Макмілін Арнольд, Пісьменства ў халодным клімаце

Пісьменства ў халодным клімаце

беларуская літаратура ад 70-х гг. XX ст. да нашых дзён

Макмілін Арнольд

Месца выхаду: Białystok

Дата выхаду: 2011

Выдавец: Wydawnictwo Orthdruk

Памеры: 910 с.

ISBN: 978-83-89396-55-6

Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура

Copyright © 2011 by prof. Arnold McMillin

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Святлане, якая заўсёды надзейна мяне падтрымлівае

Гэта кніга ў пэўным сэнсе вянчае сабою распачаты ў 70-х гг. XX ст. праект, які мае на мэце пазнаёміць англамоўных чытачоў з малавядомай і несправядліва абыдзенай увагай літаратурай. У назве маёй першай кнігі з названай серыі таксама прысутнічала фраза „да нашых дзён”, але з таго часу ў Беларусі шмат змянілася, прычым не толькі ў палітычным і геакліматычным становішчы, але і ў літаратурным працэсе. Сярод іншага, пісьменнікі цяпер нашмат глыбей усведамляюць, што па-за Беларуссю існуе іншы шырэйшы свет, а беларуская літаратурная крытыка часткова асталела. Як і ў маіх папярэдніх кнігах, некаторыя аўтары аб’ядноўваюцца разам, некаторыя разглядаюцца асобна, а найбольш значным фігурам прысвячаюцца адмысловыя раздзелы. Таксама ў асобных раздзелах разглядаюцца дзве найболын значныя новыя літаратурныя суполкі гэтага перыяду, розныя формы драматургіі і пазасталічныя пісьменнікі. Аднак названыя суполкі — не замкнёныя, і для кнігі гэткага памеру надзвычай патрэбны паказальнік імёнаў. (Прадмова, фрагмент)

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)