Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
Памеры: 176 с.
ISBN: 978-1-64153-090-3
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4512]; EEDC — [3268]
2017 год быў для Беларусі няпросты і досыць трывожны, у адрознен-не ад папярэдняга, які не вызначаўся вялікай грамадскай актыўнасцю. Энергія пратэсту і незадавальнення ў грамадстве пры аўтарытарнай уладзе накопліваецца ў непрыкметных месцах, а потым імкліва і не-чакана вырываецца навонкі. Пастаянная напружанасць паміж уладамі і шырокай грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі на працягу 23 гадоў, адмоўнае, а часам і варожае стаўленне рэжыму да дэмакратычнага гра-мадства, размова ўладаў з грамадствам на мове ціску і гвалту наклалася на сацыяльна-эканамічны крызіс, масавае збядненне людзей у апошнія гады. Да таго ў 2016 годзе прэзідэнтам падпісаны ўказ аб правядзенні пенсійнай рэформы, паводле якога з 1 студзеня 2017 года паэтапна павы-шаецца ўзрост выхаду на пенсію: жанчынам у 58, а мужчынам у 63 гады. (фрагмент)
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
Каталёг: BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор