Жыбуль Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Жыбуль.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Праневіч Генадзь

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1960 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Генадзь Праневіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Ніцшэ Фрыдрых, Так сказаў Заратустра

Так сказаў Заратустра

Кніга ўсім і нікому

Ніцшэ Фрыдрых

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1994

Перакладчык: Сёмуха Васіль

Выдавец: Мастацкая літаратура

Памеры: 367 с., 16 см

ISBN: 5-340-01197-6

Катэгорыя: Філязофія; Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [857]

Дадатковая даведка: Пераклад зроблены з выдання: Nietzsche F. Also sprach Zaratustra: Ein Buch fuer Alle und Keinen. Insel Verlag. http://www.knihi.com Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Калі Заратустру споўнілася трыццаць гадоў, пакінуў ён радзіму і роднае возера і падаўся ў горы. Там ён шчасціўся з духу свайго і адлюдненасці і не стамляўся ад гэтага цэлых дзесяць гадоў. Але нарэшце перамянілася ягонае сэрца, — і аднаго разу раніцай, прачнуўшыся на золку, ён устаў перад сонцам і так сказаў да яго: О вялікае свяціла! У чым было б тваё шчасце, калі б не было ў цябе тых, каму ты свеціш? Дзесяць гадоў ты ўзыходзіла над маёй пячорай: ты стамілася б ад свайго святла і руху, каб не я, каб не мой арол і не мая змяя. Але кожнае раніцы мы чакалі цябе, прымалі шчодрасць тваю і мілаславілі цябе за гэта. Глянь! Я ўжо стомлены сваёю мудрасцю, як пчала занадта вялікім узяткам; і вось — мне патрэбныя рукі, каб разамкнуліся да мяне. (Заратустрава прадмова, фрагмэнт)

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Першая частка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Другая частка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Трэцяя частка
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Частка чацвертая і апошняя
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Ніцшэ Фрыдрых, фото