Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Выдавец: Нацыянальны Інстытут Адукацыі
Памеры: 176 с. : іл., 21 см
ISBN: 978-985-559-577-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура; Мэтадычная літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 821.161.3.09(075.3=161.3=161.1)
У леце пачыналася ўжо тая ледзь значная змена, той паварот часу, калі жыццё прыроды ідзе на спад. Скошаны луг і паскладаныя курганамі стагі, парыжэлыя ад дажджоў і сонца, ужо гаварылі аб гэтым паміранні. Буслы збіраліся ў чароды і доўга стаялі на грудах або ляніва аглядалі лагчыны. Але было прыкметна, што не на пажыву пазбіраліся яны сюды, а для нейкай іншай справы. Пастаяўшы, павольна, адзін за адным, узнімаліся яны ўгару, кружыліся там, і кожны круг падымаў іх усё вышэй і вышэй. Там яны спляталіся ў адну фігуру, у адзін шырокі круг і, не махаючы крыламі, плаўна і згодна, як па камандзе, насіліся ў неаглядным прасторы сініх нябёсаў... Асірацелыя старыя дубы ў чорных шапках бусліных гнёздаў спакойна стаялі, не варушачы ніводным лістом, і купалі ў сонцы свае адвечныя лапы.
Каталёг: Kamunikat.org
Гэта кніга запрашае вас у цудоўны і загадкавы свет мастацкай літаратуры, у падарожжа па дзівоснай Краіне прыгожага пісьменства. Краіна гэта створана людзьмі таленавітымі і творчымі, з багатым уяўленнем, выдумкай, фантазіяй. Нібы добрыя чараўнікі, пісьменнікі абуджаюць у нашай душы адчуванне цуду, дапамагаюць вандраваць у прасторы і часе, перажываць яшчэ не зведаныя пачуцці, атрымліваць новыя ўражанні. Болей »
Зараджэнне літаратуры на беларускіх землях выклікана надзённымі патрэбамі культурна-гістарычнага развіцця і непасрэдна звязана са з'яўленнем у Х ст. ва ўсходніх славян пісьменства, чаму спрыяла і прыняцце хрысціянства. Яна абапіралася на багатыя традыцыі фальклору, грэка-візантыйскай літаратуры і спачатку развівалася ў цеснай сувязі з літаратурай Кіеўскай Русі. На Беларусі ў эпоху сярэднявечча бытавалі ўсе асноўныя віды, жанры і твор... Болей »