Валкавыцкі Георгій

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1923 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Георгій Валкавыцкі. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Канановіч Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Канановіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Varłyha Adam, Krajovy słoŭnik Łahojščyny

Krajovy słoŭnik Łahojščyny

Varłyha Adam

Месца выхаду: New York

Дата выхаду: 1970

Выдавец: ZARANKA

Катэгорыя: Этнаграфія; Беларуская мова; Слоўнікі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гладкі Язэп (псэўд. Адам Варлыга; 04.10.1890, в. Міхалкавічы Лагойскага раёну - 28.07.1972, Нью-Ёрк). У 1921-1930 г. працаваў настаўнікам, у 1935 г. закончыў Менскі пэдінстытут, пазьней - навуковы работнік Інстытуту школьнай пэдагогікі ў Менску. У 1941/42 г. настаўнічаў у роднай вёсцы, але пад ціскам партызанаў на пачатку 1943 г. пакінуў працу і пераехаў у Менск, уладкаваўся ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Зь лета 1944 г. - на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША. Аўтар кніг «Краёвы слоўнік Лагойшчыны», «Прыказкі Лагойшчыны» і інш. Пакінуў ненадрукаваныя ўспаміны «Бачанае, чутае, перажытае».

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Varłyha Adam, Народныя казкі, Сшытак трэці

Народныя казкі

Пра жыцьцё-быцьцё

Varłyha Adam

„Стары як малы", „Стары дурань". „Пад старасьць і кот дурнее". Гэтак дапякаюць маладыя старым. Пэўна-ж старым крыўдна. Яны часамі гневаюцца, крыўдуюць, наракаюць на маладых, што не аддаюць ім належнай увагі й пашаны за шматгадовую працу й клопаты, каб выхаваць дзяцей ды ўнукаў, ды каб ім тое-сёе прыдбаць на памяць. А за гэта за ўсё з іх толькі кпіны строяць, высьмейваюць дый аблаюць нізашто. Старыя крыўдуюць на маладых, а часамі паплачу... Болей »