![]() |
![]() |
Загаловак на мове арыгіналу: Ahasver
Перакладчык: Сёмуха Васіль
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Пераклад зроблены з выдання: Stefan Heym. Ahasver. Verlag Volk und Welt, Berlin, 1981 http://www.knihi.com Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях. (Разьдзел першы, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org
Штэфан Гайм нарадзiўся 10 красавiка 1913 года ў Хэмнiцы; у 1933 г. эмiграваў у Чэхаславакiю, пазьней вучыўся ў Чыкага. У 1943 г. быў мабiлiзаваны i як амерыканскi афiцэр браў удзел у высадцы ў Нармандыi. Першыя гады акупацыi Германii жыў у Мюнхене, пасьля за пракамунiстычныя пазiцыi быў пераведзены ў ЗША i звольнены зь армii, пасьля чаго вярнуў уладам афiцэрскае пасьведчаньне i ўзнагароды i ў 1952 г. перасялiўся ва Ўсходнi Берлiн. Лаўрэ... Болей »