Колас Якуб, Рак вусач

Рак вусач

Колас Якуб

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1938

Выдавец: Дзяржаўнае Выдавецтва Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Плённым было супрацоўніцтва паэта ў часопісе “Беларускі піянер” (першы нумар выйшаў у 1924 г.). Асабліва шмат твораў Якуба Коласа было надрукавана ў 1926 г., сярод іх – стаўшыя класічнымі казкі "Рак-вусач" і "Дзед і мядзведзь", шматлікія вершы. Казка “Рак-вусач” вылучаецца дзіўным багаццем ідэйнай задумы. Паэт не толькі пашырае сферу жыццёвага вопыту свайго чытача, ён прывівае яму любоў да жыцця, выхоўвае цікавасць да навакольнай рэчаіснасці. Прадстаўлены ў творы раслінны і жывёльны свет – гэта свет беларускай прыроды, роднай і блізкай дзецям. Казка спрыяе развіццю пачуцця гумару, тым самым выхоўваючы стойкасць і мужнасць душы дзіцяці, гартуючы яго да жыццёвай барацьбы. У ёй асуджаюцца нэндзы, сцвярджаецца жыццярадаснасць, працавітасць, светлая вера ў будучыню.

Беларускія аўтары: Колас Якуб

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

video
Колас Якуб, Мой родны кут

Мой родны кут

Іна Снарская чытае урывак з паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа

Колас Якуб

Іна Снарская — паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў Полацку ў 1965 годзе. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут (будаўніцтва) і Палтаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (філалогія). З 1987 года жыве ва Украіне. Працавала рэдактаркай у Палтаўскай тэлерадыёкампаніі «Лтава» («Суспільне Полтава»). Аўтарка 200 перадач і дакументальных фільмаў. Творчай сувязі з Беларуссю ніколі не перарывала. # Якуб Колас (сапр. Канстанцін Міцкевіч, 18... Болей »


epub
Колас Якуб, Дрыгва

Дрыгва

Аповесць

Колас Якуб

У 1933 годзе была надрукавана аповесць Якуба Коласа «Дрыгва», прысвечаная партызанскай барацьбе на Палессі падчас грамадзянскай вайны. Аповесць вельмі хутка стала адной з самых любімых кніг беларускага чытача, асабліва моладзі. Болей »


mp3
Колас Якуб, Новая зямля

Новая зямля

Колас Якуб

Паэму «Новая Зямля» — першы большы, нат манумэнтальны твор нашае мастацкае літаратуры — ейны аўтар, другі (пасьля Янкі Купалы) большы паэта гэтае літаратуры, Якуб Колас пачаў пісаць ў 1911 годзе, адбываючы трохгадовую кару ў Менскім астрозе за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905—1906 г.г. Там тады было напісана каля трэйцяй часткі твору — дзесяць разьдзелаў (пачаткавыя восем разьдзелаў і тры разьдзелы перадканцавыя, зьвязаныя зь Вільняю — XX... Болей »


mp3
Колас Якуб, Сымон-Музыка

Сымон-Музыка

Паэма

Колас Якуб

Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (1911—1925 гг.) — адзін з найлепшых клясычных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя й агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасьць беларускага народу. Агульны час 5.25. Чытае Валер Шушкевіч. (p) "БелТонМедыя". Рэжысэр Валер Мазынскі. Болей »


Колас Якуб, Песня натхнення

Песня натхнення

Колас Якуб

Гэта першая кніга з серыi "З паэтычнай спадчыны Якуба Коласа". Выданне падрыхтавана па iнiцыятыве музея. У iм сабраны 54 лiрычныя вершы Якуба Коласа, прысвечаныя блiзкiм жанчынам, якiя пакiнулi след у яго жыццi. Некаторыя з вершаў публiкуюцца ўпершыню. Кнiга аформлена прыжыццёвымi партрэтнымi замалёўкамi Якуба Коласа мастака Сямёна Геруса. Болей »


Колас Якуб, Новая зямля

Новая зямля = Новая земля = Nowa ziemia

Колас Якуб

У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праву ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (1882—1956) належыць адно з найболей пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай літаратуры, непераўзыйдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, якія ўвайшлі ў залаты фонд нацыянальнага прыгожага пісьменства, настаўнік некалькіх пакаленняў творчай моладзі, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, адзін з буйных арганізатараў навукі, дзяржаў... Болей »


Колас Якуб, Дрыгва

Дрыгва

Аповесць, апавяданні

Колас Якуб

У кнігу класіка беларускай літаратуры Я. Коласа (1882—1956) увайшлі аповесць "Дрыгва", апавяданні "Кантракт", "Калодка пчол", "Курская анамалія" і іншыя. Болей »


Колас Якуб, Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця

Раніца ў нядзельку. Казкі жыцця

Колас Якуб

У кнігу ўвайшлі раздзелы з паэмы "Новая зямля", вершы для дзяцей, а таксама вядомыя творы пісьменніка пад агульнай назвай "Казкі жыцця". Болей »


Колас Якуб, Сымон-музыка

Сымон-музыка

Паэма

Колас Якуб

Паэма «Сымон-музыка» — адзін з найболын вядомых твораў класіка беларускай літаратуры народнага паэта Беларусі Я. Коласа. Паэтычны расказ пра лёс таленавітага музыканта Сымона, яго пошуках праўды і сэнсу жыцця — гэта своеасаблівы гімн народнаму ма стацтву як сведчанню духоўнай сілы народа. Болей »


Колас Якуб, Новая зямля. Сымон-музыка

Новая зямля. Сымон-музыка

Паэмы

Колас Якуб

Паэма «Новая зямля» — класічны твор нацыянальнай літаратуры, якім глыбока адлюстраваны сацыяльныя супярэчнасці беларускай вёскі канца XIX стагоддзя. Карціны жыцця i быту cялян дапаўняюцца выключнымі па сваёй маляўнічасці апісаннямі беларускай прыроды. У паэме «Сымон-музыка» на вобразе галоўнага героя пісьменнік паказаў цяжкае становішча, у якім знаходзіліся народныя таленты ва ўмовах панавання царызму. Разам з тым сцвяржаецца непера-мож... Болей »