![]() |
![]() |
Title of Original: Robinson Crusoe
Publication Place: New York, Warszawa
Publication Date: 2017
Translator: Коўш С.
Publisher: Беларускае Выдавецкае таварыства ў Амэрыцы, Беларускія Ведамасьці
Sizes: 92 с.
ISBN: 978-83-935476-3-0
Category: Belles-Lettres; Translations
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)
Supplementary Data: Факсімільны друк з выданьня: Даніэль Дэфо. РАБІНЗОН КРУЗА. Ватэнштэт, 1947 г. Выданьне Беларускага Дапамаговага Камітэту. Пераклаў з ангельскай мовы на беларускую С. Коўш. Прадмова, пасьляслоўе, дадатак да факсіміле і выданьне Зянона Пазьняка.
Пра Ватэнштэт, Міхельсдорф* і пра жыцьцё беларусаў у гэтых лягерах ўжо пісалі і ўспаміналі ня раз, у тым ліку і самы "лягернікі". Таксама апісаныя выданьні і кнігі (тут, перш за ўсё, працы БІНіМ), якія выдавалі там беларусы. Вядома і пра лягернае жыцьцё тых людзей. Я лічу, аднак, што напісана яшчэ недастаткова, але мой падыход тут суб'ектыўна-асьветніцкі, і палягае на рэфлексіях у сутыкненьнях з арыгінальнымі выданьнямі таго часу. Ізноў жа, мой падыход тут не бібліяграфічна-архіўны. Мне хацелася б вярнуць некаторыя працы ў сучаснасьць, каб перанесьці слова і дух мінуласьці ў цяпершчыну і дзеля будучыні. Гэтак было аддрукавана мной факсімільнае выданьне 1-й кнігі "Мова ў гісторыі Беларускага пісменства" Аўгена Калубовіча і вяртаньне, дакладней, увядзеньне ў сучасную беларускую літаратуру "Парсіваля" ў перакладзе Лявона Галяка (чаго, мне здаецца, сучасьнікі ў падрэжымнай Беларусі, аднак, не зразумелі - не было напісана пра такую падзею ніводнага слова). (Дзеля спажытку душы, Прадмова выдаўца, фрагмент)
Catalog: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Славуты раман англійскага пісьменніка Даніэля Дэфо пра жыццё марахода, які ў выніку караблекрушэння трапіў на бязлюдны востраў. More »
Гэта кніга напісана вельмі даўно — больш двухсот гадоў назад, Прыдумаў яе англійскі пісьменнік Даніэль Дэфо. За сваё доўгае жыццё ён напісаў шмат кніг, але ніводная з іх не мела такога поспеху, як «Рабінзон». Кніга гэта стала вядомая ўсяму свету. More »