Бічэль Данута

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Данута Бічэль.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Ніколі болей...

Ніколі болей...

Кніга ўспамінаў

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 2000

Рэдактар: Храмцэвіч Алесь, Патрэба Міхал

Выдавец: Гродзенская абласная асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій. Гродзенская тэрытарыяльная арганізацыя Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі "Народная Грамада"

Выдавецтва/ друкарня: Наша Будучыня

Памеры: 191 с., іл., 30см

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары

Copyright © 2000 by Патрэба Міхал, Наша Будучыня

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [194], [4565]; EEDC — [1041]

Сыгнатура: XIII.5.NIK

УДК: 947.034.2

Кніга складаецца са сьведчаньняў жыхароў Горадні, пацярпелых ад палітычных рэпрэсіяў савецкага часу. На жаль, нацыянальная трагедыя камуністычных рэпрэсіяў пачынае забывацца ў грамадзтве, што нясе небясьпеку яе паўтарэння. Немагчыма сфармаваць паўнавартасную нацыянальную сьвядомасьць і жыцьцяздольную грамадзянскую супольнасьць, маючы такія лякуны ў нацыянальнай памяці. Гістарычную памяць нацыі трэба ўсяляк аберагаць і захоўваць. У першы разьдзел кнігі увайшлі ўспаміны былых вязьняў ГУЛАГу, якіх жывымі засталося зусім няшмат. Аўтары другога разьдзелу — сыны і дочкі рэпрэсаваных, якія выхоўваліся ў спэцыяльных дзіцячых дамах, часа ня ведалі сваіх сапраўдных прозьвішчаў і доўгі час насілі на сабе таўро дзяцей “ворагаў народа”. Трэццяя група мэмуарыстаў – гэта былыя выгнанцы, дзеці “раскулачаных” сялянаў, выкінутыя разам з бацькамі з родных хатаў у неабжытыя мясьціны расейскай Поўначы і Сібіры ды асуджаныя на выміраньне. З такіх сем’яў выжылі, як правіла, толькі самыя малодшыя, якія трапілі ў шчасьлівы зьбег абставінаў. Далёка ня ўсе з гэтых людзей пагадзіліся падзяліцца сваімі ўспамінамі. Прачытаць – каб суперажыць, суперажыць – каб усьвядоміць, усьвядоміць – каб актыўна змагацца супраць зла.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле