Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім

Аповесць

Іпатава Вольга

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2017

Выдавец: Kamunikat.org

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Вольга Іпатава, За морам Хвалынскім: Аповесці i апавяданні — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — 351 с.

Каваль Таміла перастаў спаць па начах. Не дзіва — працаваў дзень за днём: атраду Брачыслава i яго воям патрэбна было новае ўзбраенне. Да домніц — Таміла паставіў яшчэ дзве непадалёку ад кузні — бесперапынна падвозілі руду цёмна-чырвонага ці бурага колеру, што капалі на Чортавым балоце i на задзвінскім лузе. Гліняныя домніцы, яшчэ цёплыя пасля плаўкі, таропка загружаліся — драўляны вугаль уперамешку з кавалкамі руды. Перапэцканыя вугалем хлопцы скуранымі мяхамі ўдзьмувалі ў гліняныя соплы — трубкі ў нізе печы — сырое паветра. Гарэў вугаль, плавілася руда. Пасля памагатыя ламалі печ, грузілі на жалезныя лісты з драўлянымі ручкамі кавалкі крыцы i цягнулі ix у кузню. Там Таміла з памочнікамі награвалі крыцу ў горне i да знямогі білі яе цяжкімі молатамі — выціскалі жалеза. Жалеза! Рудая, мяккая зямля набывала новую якасць. Яна рабілася калючай дзідай, што ўп'ецца ў варожае цела, бліскучай сякерай, што калісьці стане чырвонай ад крывь кальчугай, што зберажэ магутнае цела воіна, i Таміла, помнячы гэта, ніколі не браўся за работу, не памаліўшыся задымлёнаму Перуну, што нерухомымі, шырока расстаўленымі вачыма сачыў з кута за кожным ягоным рухам. Таміла не крычаў на памочнікаў, якія не маглі так доўга, як ён, плюшчыць гарачую порыстую крыцу. Калі яны браліся адпачываць, адпачываў i ён, маўкліва гледзячы навокал. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Іпатава Вольга

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Іпатава Вольга, Чорная княгіня

Чорная княгіня

Аповесць

Іпатава Вольга

Сёння, генвара дванаццатага дня, року тысяча пяцьсот восемдзесят восьмага, пачала я, раба божая Ева Ваяраўна Касцевічуўна, запіс гэты. Можа, змілуецца нада мною пан Езус, i змагу я расказачь пра жыццё сваё, пра справы, якім была сведкаю, i пра шляхі чалавечыя, нязнаныя ім самім, але наканаваныя воляю вышэйшаю, якая вядомаю становіцца толькі перад смерцю. Старая я ўжо, сёлета пяць дзесяткаў споўнілася, i валасы мае сівыя, як шэрань, а тв... Болей »


epub
Іпатава Вольга, Давыд Гарадзенскі

Давыд Гарадзенскі

Апавяданне

Іпатава Вольга

Доўга ў той вечар гудзела зямля пад капытамі коней, i ў мястэчку Фрайбург не бачна было жыхароў, толькі цікаўная дзятва, як заўсёды, цікавала за воінамі-чужынцамі. Незнаемая на ix была апратка, шанкі, боты, толькі мячы былі сходныя з тутэйшымі, але не было на тых мячах i зброі звыклых надпісаў «Пі кроў». I той-сёй з падлеткаў-хлапчукоў зняважліва казаў: — Ix жа біць лёгка, у ix жа няма жалезных латаў, як у нашых рыцараў! — Чаму ж яны да... Болей »


epub
Іпатава Вольга, Гайна і Мікаш

Гайна і Мікаш

Апавяданне

Іпатава Вольга

Цяжка нагружаны воз калываўся на каляінах, i малады зямянін Мікаш кожны раз клапатліва аглядаўся — ці не ссунуліся бочкі з аўсом, якія ён вёз на продаж у мястэчка. Дзякла ў гаспадарскі двор ён ужо адвёз, мезлева ж трэба было аплаціць грашыма. У гэтым годзе гаспадарскім людзям пашанцавала: не трэба было адвозіць дзякла да Вільні; хаця i плоцяць возчыку адвозавыя пенязі, i плоцяць за кожную мілю ад кожнай бочкі па паўтрэця пенязя, але лет... Болей »


epub
Іпатава Вольга, Мара

Мара

Апавяданне

Іпатава Вольга

Верасень шчодра сыпаў на Рубежаўскі вымал чырвонае i жоўтае лісце клёнаў, i стары дзед Вяхір, сапучы i кашляючы, з раніцы мёў палыновым венікам ужо пашчэрбленыя часам магутныя дубовыя дошкі. На аслізлым кляновым лісце мог паслізнуцца i зламаць нагу які важны замежны купец ca струга, а тады, як пазалетась, мог прыйсці з Друцка загад ад князя — біць палкамі вінаватых. У Рубяжы стругі спыняліся нячаста — адпачыць, набраць салодкай калодзеж... Болей »


pdf
Іпатава Вольга, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Іпатава Вольга

Аднатомнік выбраных твораў выдатнай беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай (нар. 1945) склалі лепшыя вершы, гістарычныя раманы і аповесці. Семдзесят шосты том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


pdf
epub
Іпатава Вольга, Знак Вялікага магістра

Знак Вялікага магістра

Раман

Іпатава Вольга

Раман "Знак Вялікага магістра" ахоплівае перыяд з 1388 па 1392 год (апроч эпілогу, які апавядае пра славутую Грунвальдскую бітву 1410 году). Гэта былі вызначальныя гады для лёсу нашай беларускай дзяржавы. Барацьба князя Вітаўта за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага (сённяшняй Беларусі), распачатая ім супраць стрыечнага брата, вялікага князя літоўскага і караля польскага Ягайлы (у праваслаўі Якава, у каталіцтве Уладыслава ІІ), скон... Болей »


video
Іпатава Вольга, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Вольга Іпатава

Вольга Іпатава – знакамітая пісьменніца і грамадская дзяячка, якая цягам жыцця па-мастацку даследуе і перастварае гісторыю сваёй краіны. У перадачы паказваецца дарога пісьменніцы ад дзяцінства, праведзенага ў дзіцячым доме, да творчых дасягненняў і здабыткаў, праз пераадоленне парогаў і перашкодаў. У перадачы выкарыстоўваюцца фота- і відэаархіў пісьменніцы з запісамі спектакляў, навукова-папулярных фільмаў; мікравыстава выдадзеных кніг ... Болей »


pdf
epub
Іпатава Вольга, Свабода да апошняга дыхання

Свабода да апошняга дыхання

Аповеды пра падарожжы

Іпатава Вольга

Гэтая кніга нарадзілася ў выніку вандровак па Беларусі ў 2005-2006 гг. вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай, пад час якіх яна, пры падтрымцы Інстытута гуманітарных і экалагічных тэхналогій, наведала дзесяткі памятных знакаў, магіл і помнікаў славутым людзям нашай краіны, якія былі змагарамі і набліжалі да нас Свабоду. Апрача таго, некалькі артыкулаў прысвечаны нашым землякам, пахаваным ў іншых краінах — Амерыцы. Канадзе, Нямеччыне, — В. ... Болей »


mp3
Іпатава Вольга, Прадслава

Прадслава

Іпатава Вольга

Выдатную галерэю вобразаў знакамітых дзеячаў Бацькаўшчыны Вольга Іпатава адкрыла ў 1971 годзе аповесьцю "Прадслава", прысьвечанай Эўфрасіньні Полацкай, якая "Сілай духоўнай узвысіла Полацк высока, Тым, хто імкнуўся да кнігі, сьвяціла, як зорка... Мове, адзінай дзяржаве шчэ толькі злучацца — сьвет нас прымаў як народ па адной палачанцы. (Д. Бічэль-Загнетава). Вольга Іпатава — прызнаны майстар гістарычнай прозы. Аўтар цыклю апавяданьняў ... Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Іпатава Вольга, Задарожжа

Задарожжа

Лірыка, вершаваныя эцюды, прысвячэнні

Іпатава Вольга

Вольга Іпатава вядома беларускаму чытачу перадусім як празаік, аўтарка гістарычных аповесцяў і раманаў. «Задарожжа» - зборнік вершаў, дарэчы, не першы на творчым шляху пісьменніцы. Як паэтка Вольга Іпатава дэбютавала ў 1969 годзе зборнікам «Раніца». У «Задарожжы» сабраныя вершы апошніх гадоў. Лірычныя, гістарычныя, грамадска-публіцыстычныя вершы. У зборніку знойдзем вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні, вершы-заклікі, вершы-рэтраспекцыі. А... Болей »