Хадановіч Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Хадановіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Андзілеўка Людміла

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Людміла Андзілеўка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Кіплінг Рэдзьярд, Казкі

Казкі

Кіплінг Рэдзьярд

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Дзіцячая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэта было даўно, мой мілы хлопчык. Жыў быў Кіт. Ён плаваў па моры і еў рыбу. Ён еў і ляшчоў, і яршоў, і бялугу, і сяўругу, і селядца, і селядцову цётку, і плотачку, і яе сястрычку, і шустрага, жвавага ўюна вертуна вугра. Якая рыба трапіцца, тую і з'есць. Разявіць рот, гам – і гатова! Так што ўрэшце ва ўсім моры ацалела адна толькі Рыбка, ды і тая Малютка Колюшка. Гэта была хітрая Рыбка. Яна плавала побач з Кітом, каля самага яго правага вуха, каб ён не мог яе праглынуць. Толькі тым і ратавалася. Але вось ён устаў на свой хвост і сказаў

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

audio
Глобус Адам, Казкі

Казкі

аўдыё

Глобус Адам

Адам Глобус нарадзіўся 29 верасня 1958 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні на педагагічным аддзяленні. У 1983 скончыў мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам, журналістам. Адзін з заснавальнікаў літарат... Болей »


Гаўф Вільгельм, Казкі

Казкі

Гаўф Вільгельм

Свет казак Вільгельма Гаўфа — змрочны і таямнічы. Тут ёсць усё, што толькі магло прымроіцца нямецкаму рамантыку ў XIX стагоддзі: жорсткія і яркія гісторыі з краінаў Усходу, якіх ніколі не існавала, разбойнікі і караваны, што рухаюцца праз пустэльню, — і гэтыя вечныя героі, якіх палюбіла ўжо шмат пакаленняў чытачоў. Кніга ўключае казкі Вільгельма Гаўфа, якія выйшлі ў трох альманахах — за 1826, 1827 і 1828 гады, прычым першы з альманахаў ... Болей »


pdf
Календа Сяргей, Казкі

Казкі

гісторыі (не) пра нас

Календа Сяргей

Пісаць казкі на пачатку XXI стагоддзя не абы-які занятак. Цяжка дадаць чагосьці новага да таго сапраўднага багацця казачных сюжэтаў і вобразаў, якое чалавецтва назапасіла за тысячы гадоў існавання. Аднак людзі працягваюць ствараць уласны свет, насяляць яго чароўнымі істотамі ды прыдумляць ім гісторыі. калі чытаеш сучасныя казкі, заўважаеш цікавую рэч — людзі мала змяніліся цягам апошніх пару тысяч гадоў, нават пасля таго, як здолелі паб... Болей »


pdf
Глёбус Адам, Казкі

Казкі

Глёбус Адам

Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. Нявесту везлі на клады ў вясельнай сукенцы, а на галаве ў яе была фата, таму ніхто не заўважыў, як дзяўчыну пахавалі без валасоў. Над магілаю ... Болей »