Матывацыі супраціву

Матывацыі супраціву

Кніга апытанняў

Месца выхаду: Вільня - Беласток

Дата выхаду: 2011

Рэдактар: Дынько Андрэй, Булгакаў Валер

Выдавец: Інстытут беларусістыкі; Беларускае гістарычнае таварыства

Памеры: 186 с.

ISBN: 83-60456-32-1

Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3365], [3365-2], [3365-3]

Дадатковая даведка: Аўтары: Александровіч Настасся, Андросенка Сяргей, Антусевіч Сяргей, Банцар Ігар, Батуеў Павал, Берніковіч Яраслаў, Валабуеў Аляксей, Велігор Вераніка, Гелагаеў Алесь, Дзермант Аляксей, Дмухоўскі Эдвард, Казак Юрый , Канюс Ганна , Каратыш Віталь, Карэтнікаў Юрый, Кузняцоў Пятро, Кузьміч Воля, Лапеха Ігар , Лялевіч Ян, Міцкевіч Юлія, Палякоў Васіль, Самец Аляксандр, Сідун Юра, Сіліцкі Віталь, Собаль Тарэса, Стужынская Вольга, Талапіла Алена, Уліна Паліна, Чалы Сяргей, Шыла Іван, Шынкарык Ігар, Шыталь Кастусь, Шэпелеў Генадзь, Якубоўская Аляксандра, Яроменак Уладзімір, Яшчанка Галіна

Ставячы пытанні пра матывацыю і шляхі да супраціву, мы зыходзілі з пэўных гіпотэз. Беларусь успрымаецца даследчыкамі і актывістамі як краіна з крайне нізкім узроўнем «жывых» грамадзянскіх традыцый і палітычнай культуры актыўнага ўдзелу (participatory political culture), як краіна, дзе падпарадкаванне асобы дзяржаве з’яўляецца нормай, а прынцып «мая хата з краю» дамінуе нават сярод прасунутых колаў грамадства. У гэтых умовах грамадзянская супольнасць можа паўставаць толькі праз унутраны пратэст, які вырастае з асэнсавання ўласнай адрознасці ці імкнення стаць адрозным. Да такога пратэ­сту падштурхоўвае нетыповы для паспалітага грамадзяніна жыццёвы досвед (набыты пры адносінах з пэўнымі людзьмі – такімі ж «белымі варонамі» або дзякуючы камунікацыі з іншымі грамадствамі і культурамі) або, як гэта ні пара­даксальна, уласныя традыцыі ў кантэксце карпаратыўнай дзяржавы, дзе была пэўная прастора для так званага «актывізму». (Віталь Сіліцкі, з прадмовы да выдання)

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле