Месца выхаду: Масква
Дата выхаду: 2010
Выдавец: Беларускі саюз мастакоў, Міжнародная канфедэрацыя саюзаў мастакоў
ISBN: 978-5-269-01107-3
Катэгорыя: Культура
Copyright © 2010 by Беларускі саюз мастакоў
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4094]
УДК: 73/76
Мэта гэтага альбома - паказаць творчы плён Беларускага саюза мастакоў за апошнія гады. Якімі формамі і ідэямі ўвайшло наша мастацтва ў XXI стагоддзе? З мазаічных фрагментаў, з творчых высілкаў кожнага вымалёўваецца агульная цэласная карціна, з’яўляецца адказ на пытанне: ці сталі 2000-я новым этапам у развіцці беларускага мастацтва? Сучасныя даследчыкі, аналізуючы глабальныя працэсы ў найноўшым мастацтве, ужываюць тэрміны са складнікам post ці alter. У сярэдзіне 2000-х з'явіўся «постарт», напрыканцы іх вядомы крытык Нікаля Бурыо прапанаваў «альтэрмадэрн». Што фіксуе гэты тэрмін? Адчуванне новага далягляду за памежжам мінулага шляху ці выхад мастацтва на новую (зваротную?) траекторыю? Хутчэй - новы стан свету і свядомасці - няспынны рух ідэяў ды суб'ектаў у мастацкай прасторы, знікненне ўсялякіх межаў - сапраўдных ці ўяўных... (Уводзіны, фрагмент)
Каталёг: BTH