Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011
Выдавец: Медысонт
Памеры: 88 с.
ISBN: 978-985-6982-32-6
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2011 by Сяргей Рублеўскі, Медысонт - афармленне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
УДК: 821.161.3-43
На аснове шырокага збору архіўных дакументаў аўтар раскрывае перадумовы пратэстных паводзін так званых маўчальнікаў — жыхароў Пышнянскага і Стайскага сельсаветаў Лепельскага раёна — падчас перапісу насельніцтва СССР у 1937 годзе. Пра гэтую прыкрую неспадзяванку для ўлады было паведамлена ў Крэмаль самому Іосіфу Сталіну. Фактаграфічнае рэчышча аўтар напомніў пачуццём суперажывання, а сваю далучанасць да агульнага гістарычнага лёсу сялянства замацаваў у тым ліку і асацыятыўнай повяззю тагачасных паводзін землякоў з уласным жыццёвым досведам, атрыманым у дзяцінстве.
Каталёг: Прыватны кнігазбор
У дзяцінстве Максім быў адным з тых хлопчыкаў, якія спачатку вучацца маляваць, а потым пісаць. Але і пісаць ён пачынаў з “выкрунтасамі”. Настаўніца пачатковай школкі Антаніна Канстанцінаўна казала неслуху: “Не вымалёўвай ты мне літаркі, Максімка, не ўпрыгожвай іх! Пішы па правілах, як я вас вучу!” Лепшым падарункам для хлопчыка ў тыя гадочкі быў набор алоўкаў. Чым большы, тым лепш. Прытым не важна, якія алоўкі – каляровыя або простыя, з... Болей »
Надарылася мне ў Кёльне паглядзець рэтрасьпектыўную выставу Казіміра Малевіча. Бадай, усё, што стварыў славуты мастак, ды яшчэ палотны, кераміка вучняў... Здавалася, канца ня будзе абвешаным карцінамі сьценам. А я з цікавасьцю доўжыў і доўжыў свой шлях ад аднаго твору — да другога, ад аднаго, існага ўсясьвету, да другога, рукатворнага, вядома ж, менш дасканалага. На перападах вышыняў кружылася галава. А спыніўся я, вядома ж, ля знакаміт... Болей »
Міхась адчыніў шафу і дастаў з верхняй паліцы скручаны ў невялічкі рулончык махровы, упрыгожаны рознакаляровымі палоскамі ручнік. Яму захацелася ў чарговы раз зірнуць на яго. Ручнік быў настолькі стары, што практычна згубіў сваю ранейшую мяккасць. Махры абцёрліся, расплюшчыліся і залубянелі, адзін край ручніка быў трохі абдрыпаны. Затое палоскі, усё адно як учора нафарбаваныя пастэллю далікатна падабранымі колерамі, амаль зусім не згуб... Болей »
Душа пісьменніка Артура Казюры патрэскалася, нібы шыбіна ад кінутых у яе шчодрай жменяй каменьчыкаў. Яго заціскалі нястача, непаразуменні з роднымі, звадкі ды іншая побытавая чамярыца. Колькі такіх каменьчыкаў! Апроч усяго, балюча калола сэрца растанне з Зойкай, гарачай каханкай, якая колькі гадоў таму спакусіла яго сваімі вабнотамі, а цяпер раптам сышла да другога. Міжволі зноў і зноў згадваліся начныя размовы пра непадуладнасць іх па... Болей »
Мы спім утраіх – я, мама і смерць у калідоры. Аніяк не скажаш «у вітальні», бо хто з людзей надумае яе прывеціць… Дык у калідоры. Не ведаю, як і калі смерць праціснулася ў наша жытло. Можа, у фортку пратачылася… Чуў жа аднойчы скрозь сон грукат, нібы хто вядро буракоў высыпаў на падлогу, мусіць, звалілася і так загрукацела косткамі… А можа, і не праз фортку ўлезла, можа, дзверы за сабой не прычыніў, калі выносіў смецце, вось яна і шмыгн... Болей »
Навукова-даследчыцкі інстытут, у якім працаваў Мікола Крываловіч, месціўся непадалёк ад яго дома. Так што на працу ездзіць не трэба было: прайшоў метраў чатырыста напрасткі – абсаджанымі клёнамі ды ліпамі дварамі – і вось ён, пяціпавярховы гмах са шкляным, як акварыум, калідорчыкам, які на фасадзе трохі вытыркаецца вонкі. І наогул усё было блізка ад жытла Міколы – шэраг крамаў, харчовы рынак, парк для вечаровага шпацыру, басейн з саўнай... Болей »
Напрыканцы жніўня возны Віцебскага земскага суда Фёдар Альфяровіч трусіў на сваім кані па вузкай пясчанай дарозе, якая вілася сярод хмызоў уздоўж добра абмялелай гэтым летам Касплі. Учора ён атрымаў загад суддзі з’ездзіць ва ўрочышча Масілоўшчына ды наведаць Матыса Кізіка і Ганну Камар, паміж якімі колькі тыдняў таму ўсчаліся жорсткія звадкі і нават адбылася бойка паміж іх дваровымі людзьмі. Ганна падала на невыноснага суседа позву ў с... Болей »
Невядома чаму, але Уладзіслаўка з нядаўняга часу пачала звяртацца да свайго дзеда як да хлопчыка – па імені Сяргейка. Звычайна ўнукі звяртаюцца да дзядоў паважна, вымаўляючы поўнае імя, напрыклад, дзед Іван або дзед Мікіта, а не змяншальнае – Іванька, Мікітка… А тут – Сяргейка замест Сяргея… Не дзед, а хлопчык, з якім можна гуляць як з роўняй… Хоць і прыемна, але ж нязвыкла. (фрагмент) Болей »
Калі выставіць вайсковы шэраг, дык Федзечка Патоцкі стаяў бы ў ім апошнім. Калі б наогул быў у гэтым шэрагу. А мусіць жа, не быў бы. У Савецкую армію заклікалі людзей ростам не ніжэй за 150 сантыметраў, а ў Федзечкі столькі наўрад ці набіралася. Таму ж яго і звалі – Федзечка, а не Фёдар ці Хвёдар, як даўней. Тым не менш, ён, быў збітым у камячок, здатным на любую сялянскую работу цягавіты мужчына. Паўнадзейны калгаснік. Як Федзечка скро... Болей »
Аўтар вызначыў сваё новае выданне як кнігу-паклон. Амаль кожны твор з сабраных пад яе вокладкай асветлены імем маці, натхняльным замілаваннем яе духоўнай постаццю, напісаны з удзячнасцю за дабрыню і ласку, за незабыўныя ўрокі жыцця. I асабліва - за адкрыццё спеўнага вытоку роднай мовы. У адным з раздзелаў кнігі - вытрымкі з лістоў маці, напісаных на сумежжы мінулага і цяперашняга стагоддзяў. Гэта своеасаблівы дзённік пары ўзрушальных са... Болей »