Дайнека Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Дайнека. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Туровіч Алесь, Корпус

Корпус

вершы, проза

Туровіч Алесь

Памеры: 56 с.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Рыфма пасля доўгіх пакутаў сумеснага жыцця з рытмам нарэшце вырашыла з ім развесціся. Па-першае, ён увесь час ёй здраджваў, па-другое, падчас спатканняў у ложку літаральна яе гвалціў, і яна не мела ніякага задавальнення ад сумеснага жыцця. Але самае балючае для яе былі яго заняткі гісторыяй — начытаўшыся разумных кніжак, добра падвыпіўшы, ён даказваў, што рыфма — штучнае і непатрэбнае стварэнне. Яны пайшлі ў загс каб паставіць пячаткі аб разводзе. Калі пячатка з грукатам апусцілася на яго пашпарт, то рытм знік, бо гук пячаткі зрэзанаваў з яго ўласнай амплітудай, і рытм трапіў у іншасвет. Рыфма так і засталася ўдавой. Яна ўспамінае грахі рытма і спрабуе шчыра яму дараваць. Калі яна даруе яму грахі, ён зможа вярнуцца з апраметнай. (Рыфма і рытм, фрагмент)

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)