Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Васючэнка Пятро, Сіўчыкаў Уладзімір
Рэдакцыйная калегія: Алісейчык Г. У., Баршчэўскі Л. П., Грыгалюнас В. А., Дранько-Майсюк Л. В., Дудараў А. А.;
Выдавец: Сэр-Віт
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Біябліяграфічныя даведкі Раісы Шастак; Рэцэнзент: кандыдат філасофскіх навук В. М. Іўчанка; Выданне падрыхтавана пры садзеянні ТАА „Радыёла-плюс” --
Адметнасць драматургіі абумоўлена натуральнымі, набліжанымі да чалавечага дыцця законамі яе існавання. Працэс стварэння п’есы можна назваць ачалавечваннем жыццёвага матэрыялу. Дае нараджэнне п’есе: аўтар, драматург. Пераўтварэнне п’есы ў спектакль дасягаецца творчымі высілкамі рэжысёра, акцёраў ды іншых майстроў сцэны. Элементы тэатральнага дзеяння – дыялог, жэст, міміка, мізансцэны -- таксама імітуюць чалавечае жыццё. Драматург стварае мрою, ілюзію, але гэтая ілюзія такая жывая, выразная і пераканаўчая, што можа падацца больш рэальнай, чым самое жыццё. Драматургія – гэта літаратура. Яна самакаштоўная. Існуюць гурманы драматургіі, якія перакананыя, што чытанне дыхтоўнай п’есы і „пастаноўка” яе ўнутро сябе, ва ўласным уяўленні замяняюць культпаход у тэатр. Хаця ідэальны працяг літаратурнага жыцця п’есы – на сцэне. Магчымасць другога (сцэнічнага) нараджэння твора таксама складае феномен драматургіі. (П. Васючэнка, Слова складальніка, фрагмант)
Каталёг: Kamunikat.org
«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станіслава ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на той час пры сваёй маці і брату, падчашаму Мікалаю Юр’евічу Радзівілу. І кароль пачаў хадзіць да яе ноччу з палацу аж да дому яе і там у яе... Болей »
Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў белрускай літаратуры Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка. Сярод сучасных нам драматургаў аўтар зьвяртае ўвагу на Алеся Дуда... Болей »
Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына" В. Лапціка створана па матывах літаратурных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Алаізе Пашке-віч прысвечана п'еса "Суд Алаізы" В. Коўтун. Завярш... Болей »