Говар Генадзь

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Генадзь Говар.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Швед Віктар

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1925 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Віктар Швед. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Крыгалом, 1/1935

Крыгалом

беларускі літэратурна-мастацкі месячнік

1/1935

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 1935-02

Рэдактар: Кэпэль Юры

Выдавец: Кэпэль Юры

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.mab.lt

«Крыгалом» - літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў Вільні ў лютым 1935 на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Ю. Кіпель. Змяшчаў матэрыялы пра грамадскае і літаратурнае жыццё Заходняй Беларусі. Алублікаваў вытрымкі з прац К. Маркса, Г. В. Пляхавана, П. А. Гольбаха, Э. Сінклера, інфармацыю пра 1-шы Усесаюзны з’езд савецкіх пісьменнікаў, вершы М. Танка («Першы снег», «Этап» і інш.), Ф. Грышкевіча («Іскры залатыя», «Ніколі не любіў»). Меў рубрыку «Культурная хроніка». Выйшаў 1 нумар. Польскія ўлады канфіскавалі часопіс і забаранілі далейшае яго выданне. (крыніца: Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, том 4)


        Увесь нумар у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крыгалом