|
|
Publication Place: Вільня
Publication Date: 1927-04
Editor: Ганчарэнка А.
Publisher: Таварыства «Беларуская хатка» ў Вільні
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: www.mab.lt
Узрост Беларускай Нацыянаіьнай сьвядомасьці вызывае ўсё большае запатрэбаваньне на беларускую кнігу. Нажаль гэтае запатрэбаваньне нат ў малай частцы ня можа быць здаволена. З аднаго боку дзеля таго, што кніга з Меншчыны, дзе беларускае пісьменства пачынае цьвісьці пышнай кветкай — дзякуючы палітычным варункам ня можа быць даступнай шырокім колам чытачоў Заходняе Беларусі, з другога — тутэйшыя беларускія кіраўнічыя „сфэры“ дзякуючы палітыканству кіраўнікоў паасобных партыяў і групаў і іх імкненьню рабіць сваю палітычную кар'еру, настолькі захоплены палітыкай, што на культурную працу ўдзеляюць толькі столькі ўвагі, колькі гэта патрэба для іх палітычных мэтаў. Гэтыя-жа палітычныя мэты разьбілі агульны нацыянальны фронт і дзякуючы гэтаму зрабілі немагчымым наладжаньне культурнай працы ў шырокім маштабе. (Ад рэдакцыі, фрагмент)
 
 Увесь нумар у адным файле
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Досьвіткі