Месца выхаду: Нью Ёрк
Дата выхаду: 2016
Выдавец: Кансісторыя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Катэдральны сабор Сьв. Кірылы Тураўскага
Катэгорыя: Рэлігія
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3957]; EEDC — [758], [758-2], [758-3]
Дадатковая даведка: Малітаўнік за Беларусь і ейных абаронцаў выдадзены з дабраславеньня Высокаправялебнага Архіяпіскапа Наваградзкага Сьвятаслава Логіна i ёсьць дадаткам да звычайнага малітаўніка й мае асаблівыя малітвы для беларускіх ваяроў.
Хрыстос паміж нас! Ёсьць і будзе! Малітва - нашая духовая размова з Богам; таксама -зь сіламі бесьцялеснымі, з Багародзіцаю, са сьвятымі і з душамі людзей, якія адыйшлі ў іншы сьвет, з нашымі дзядамі, якія ў іншым сьвеце ўзносяць малітвы да Госпада за нас і ёсьць нашымі заступнікамі прад Ім. Таму, прыступаючы да малітвы, подымаем вочы і ўздымаем нашыя думкі ў нябёсы да Айца нашага Нябеснага, просячы дараваньня нашых правінаў і дзякуючы Яму за дадзеныя нам дабрыні з вышыні. (фрагмент)