Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1995
Выдавец: Беларусь
Памеры: 32 с.
ISBN: 985-01-0088-5
Катэгорыя: Палітыка; Грамадзтва
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3526]; EEDC — [2009]
Сыгнатура: XV.1.Zak
УДК: 342.843(476) (094.5)
Артыкул 1. Асновы выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь. Выбары дэпутатаў у абласныя, раённыя, гарадскія, раённыя ў гарадах, пасялковыя і сельскія Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь праводзяцца па аднамандатных выбарчых акругах на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Артыкул 2. Усеагульнае выбарчае права. Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца ўсеагульнымі: права выбіраць і быць выбранымі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. Якія-небудзь прамыя або ўскосныя абмежаванні выбарчых правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь у залежнасці ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, полу, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, часу пражывання ў дадзенай мясцовасці, роду і характару заняткаў забараняюцца. (фрагмент)