Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1993
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 287 с., [4] л. іл.
ISBN: 5-340-01327-8
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3867]
Няма ў Беларусі такой мясціны, дзе не спявалі б цудоўную песню "Люблю наш край..." Аўтар слоў яе Канстанцыя Буйло ўжо ў пачатку нашага стагоддзя выявіла сябе такім адметным паэтам-лірыкам, якога заўважыў сам Янка Купала. Першая яе кніга, якую склаў менавіта Купала, выйшла ў свет у 1914 годзе. Адарваная на ўсё астатняе жыццё ад Беларусі, Канстанцыя Буйло на працягу ўсяго свайго доўгага жыцця ўносіла прыкметны ўклад у нашу паэзію. Сведчанне таму і гэтая кніга, якая выходзіць у свет да 100-годдзя з дня яе нараджэння. У кнігу ўключаны вершы і лісты паэтэсы, якія друкуюцца ўпершыню.
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: BTH
Імя Канстанцыі Буйло ўжо на пачатку нашага стагоддзя стаяла побач з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа, Максіма Багдаyовіча, Цёткі, Змітрака Бядулі. Яна — першая беларуская паэтэса-лірык, душа якой была перапоўнена любоўю да роднага краю, да простага сялянскага люду, з глыбінь якога сама выйшла, бяду-гора якога добра ведала. «Шчыры талент», «самабытны талент», «шматабяцаючы талент» - так называлі паэтэсу ў рэцэнзіях, якія з'яўляліся ў «... Болей »