![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2001
Рэдактар: Савік Лідзія, Каліноўскі Валер
Памеры: 100 с.
Катэгорыя: Гісторыя; Культура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3586]
Гэты альбом надрукаваны ў Мінску, каб адзначыць 90-годдзе Барыса Уладзіміравіча Кіта, грамадзяніна Злучаных Штатаў Амерыкі, беларускага асветніка да ягонай эміграцыі ў Амерыку ў 1948 годзе, а пасля амерыканскага вучонага, асветніка, аднаго з першапраходцаў амерыканскай астранаўтыкі. Барыс Уладзіміравіч Кіт мае ступені: доктара філасофіі ў галіне матэматыкі ад нямецкага універсітэта ў Рэгенсбургу; ганаровага доктара навукі беларускага універсітэта імя Янкі Купалы ў Гародні; заслужанага і ганаровага прафесара амерыканскага універсітэта штата Мэрыленд (ЗША); ён акадэмік Сусветнай акадэміі астранаўтыкі (Парыж, Францыя) віцэ-прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (Масква, Расія), сябра галоўных астранамічных таварыстваў ЗША, Англіі, Германіі.
Каталёг: BTH
Брашура Галіны Войцік, прысвечаная Барысу Кіту, адметна не толькі тым, што распавядае пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка, беларуса, асветніка, даследчыка, але і тым, што даволі яскрава і падрабязна распавядае пра ўмовы, час і падзеі, з якімі звязаныя сталенне і рост Барыса. У сувязі з гэтым больш грунтоўна можна зразумець неабходнасць выбару, свядомага успрымання часу Барысам Кітом. Менавіта дзякуючы гэтаму даецца магчымасць чыта... Болей »