Месца выхаду: London
Дата выхаду: 1987
Выдавец: The Association of Byelorussians in Great Britain
Памеры: 40 с.
Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова; Палітыка; Грамадзтва; Крыніцы
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3849]
Весткі пра сумны стан беларускай мовы і культуры ў Савецкай Беларусі даходзілі на Захад рознымі дарогамі ад даўжэйшага часу. Асабліва шмат спрычыніліся да зразуменьня сур'ёзнасьці лраблемы "саміздатны" "Ліст да расейскага сябра" (Letter to a Russian Friend, London 1979, з паралельным перакладам на ангельскую мову), і выдатнае дасьледаваньне А. Бембеля, Роднае,слова і маральна-эстэтычны пвагрэс (Лёндан 1985). Восеньню мінулага году карыстаючы з моднай цяпер у Савецкім Саюзе палітыкі "гласности”, на старонках Менскага тыднёвіка "Літаратура і мастацтва" разгарэлася дыскусія пад агульным назован "Закон і каля закону", якая выявіла жалюгодны стан беларускага школьніцтва, якое ў сапраўднасьці ўжо амаль не існуе. (Ад выдаўцоў, фрагмент)
Каталёг: BTH
Эстонскі савецкі часапіс "Вікэркаар“ надрукаваў у сваім травенскім нумары выняткі з лісту 28 дзеячаў беларускай культуры да Міхайлы Гарбачова ў справе паложаньня беларускай мовы і культуры ў БССР (Гл. тэкст ліста ў выданьні: "Лісты да Гарбачова". Лёндан, Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі, 1987). Такім чынам тэрміны "інтэрнацыяналізм“ і “дружба народаў" атрымалі новае -непрадбачанае камуністычнымі савецкімі ўладамі, якія любяць і... Болей »