Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1994
Рэдактар: Станіслаў Марцэлеў
Выдавец: Акадэмія навук Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
Выдавецтва/ друкарня: Навука і тэхніка
Памеры: 253 с.
ISBN: 5-343-01054-7
Катэгорыя: Гісторыя; Культура
Copyright © 1994 by Калектыў аўтараў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3408]; EEDC — [1957]
Сыгнатура: VII.1.Pom
Адной з характэрных, дагэтуль, на жаль, недастаткова па-сапраўднаму ацэненых асаблівасцей развіцця беларускай культуры і мастацтва мінулага было іх шчыльнае ўзаемадзеянне з культурай і мастацтвам Заходняй Еўропы. Гэтаму садзейнічалі геаграфічнае становішча нашай краіны, што знаходзіцца амаль у цэнтры Еўропы, яе грамадска-палітычны лад, скіраваны на засваенне лепшых здабыткаў заходнееўрапейскай цывілізацыі і культуры, канфесійная сітуацыя, пры якой амаль адначасна з праваслаўем на нашых землях існавала каталіцкае веравызнанне (пазней таксама уніяцтва), рэфармацыя, магдэбургскае права, паводле якога квітнела эканамічнае і культурнае жыццё беларускіх гарадоў, плённая праца ў гэтых гарадах заходнееўрапейскіх (нямецкіх, італьянскіх, нідэрландскіх і інш.) майстроў, шырокае развіццё на Беларусі побач з кірыліцкай лацінамоўнай літаратуры, вучоба беларускай інтэлігенцыі ва універсітэтах Кракава, Падуі, Балонні, Кёнігсберга і многія іншыя фактары. (Уступ, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC