Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014-09
Рэдактар: Віцько Зьміцер, Дзярновіч Алег
Выдавец: ARCHE
Copyright © 2014 by ARCHE
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1541.]
Да ўвагі чытачоў прапануецца панарама дасьледаваньняў, створаных беларускімі гісторыкамі ў 1920-ы гады. Яны прысьвечаны «доўгаму ХІХ стагодзьдзю» (г.зн. з выхадам на пачатак XX ст.) нашай гісторыі. Асноўныя тэмы — адносiны расiйскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст., лёс архіваў былога ВКЛ у Расійскай імпэрыі, беларусізмы ў творах польскіх рамантыкаў першай паловы XIX ст., ідэалёгія беларускага адраджэньня, паны і сяляне ў першай палове XIX ст., а таксама ў часе паўстаньня 1863 году, лёс габрэйскай супольнасьці, і г.д.
Каталёг: BTH | Прыватны кнігазбор
Пэрыёдыка: ARCHE
Зьмест
Дасьледаваньне Менскага рынку студэнтамі Белпэдтэхнікуму ад 31.Х.1927 г.
Васілеўскі Даніла, Беларускае вольна-экономічнае таварыства
Васілеўскі Даніла, Сталецьце краязнаўчай працы на Беларусі
Васілеўскі Даніла, Сялянства Віцебскай і Магілёўскай губэрань у паўстаньні 1863 году
Дзярновіч Алег, «Доўгае ХІХ стагодзьдзе» беларускай гісторыі
Кацэнбоген Саламон, Прававое становішча габрэяў у Беларусі напярэдадні рэвалюцыі 1917 г.
Ляўчук Янка, Фабрычна-прамысловыя прадпрыемствы места Менску (Нататкі да маршрутаў)
Мялешка Міхаіл, Сялянскае пытаньне ў часе паўстаньня 1863 году ў Беларусі
Перлін Г., Да гісторыі яўрэйскага друку на Беларусі
Пічэта Ўладзімер, Пытаньне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым
Пічэта Ўладзімер, Формы нацыянальнага й опозыцыйнага руху на Беларусі
Піятуховіч Міхайла, Францішак Багушэвіч як ідэоляг беларускага адраджэньня і як мастак
Рак Рыгор, Рамесьнік м. Менску да рэвалюцыі 1917 г. (1866—1916 гг.)
Сосіс Ізраіль, Да гісторыі антыгабрэйскага руху ў царскай Расеі
Цьвяткоў Леў, Увагі аб мове філёматаў
Шлюбскі Аляксандар (Альгерд), Адносiны расiйскага ўраду да беларускае мовы ў XIX ст.
Шлюбскі Аляксандар (Альгерд), Доля кнігасховаў і архіваў зямель крыўскіх і былога Вялікага Княства Літоўскага. Матар’ялы да крыўскай гісторапісі
Шлюбскі Аляксандар (Альгерд), Паны і сяляне ў першай палове XIX стагодзьдзя
Аснову нумару складае пераклад на беларускую мову манаграфіі Зоі Ярашэвіч-Пераслаўцаў, прафесара гісторыі з універсітэту г. Ольштын, “Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.” (Druki cyrylickie z oficyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI–XVIII wieku). Гэта самае грунтоўнае на дадзены момант навуковае даследаванне, прысвечанае кнігам на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах, выдадзеных на нашых... Болей »
Гэты нумар — не толькі пра гісторыю, але і пра апошнія палітычныя падзеі ў краіне. У нумары: — гісторыя станаўлення бел-чырвона-белага сцягу ў якасці нацыянальна і дзяржаўнага сімвала; — падборка матэрыялаў пра ўзнікненні і замацаванне ў нашай мове слова "Беларусь", у тым ліку пра меркаваны ўнёсак у гэта Кастуся Каліноўскага; — аналіз "рэвалюцыйных" падзеяў, якія страсянулі Беларусь сёлета, — прэзентацыя беларускаму чытачу сярмягі і о... Болей »
Манаграфія «Стараруская актавая мова горада Полацка» нарвежскага лінгвіста Крысціяна Швейгарда Станга — адна з першых грунтоўных прац заходняй лінгвістыкі, прысвечаных гісторыі беларускай мовы. У гэтай працы адлюстраваліся некалькі важных тэндэнцый акадэмічнага жыцця міжваеннага часу: – жывы інтарэс заходніх навукоўцаў да беларускай тэматыкі; – нараджэнне і разгром беларускай гуманітарнай навукі ў БССР; – ажыццяўленне беларусазнаўчых да... Болей »
Тэма нумару — Беларусь пад акупацыяй, як нямецкай, так і савецкай. Аляксандр Бракель распавядае пра Заходнюю Беларусь у 1939–1944 гг. Гісторыю пра тое, як чэкісты сфальсіфікавалі справу «Саюза вызвалення Беларусі» падрыхтаваў Аляксандр Гужалоўскі. Таксама ў нумары — Ганна Севярынец спрабуе разабрацца, чаму ў даваенны перыяд пісьменнікі пісалі даносы, а Зміцер Дрозд раскрывае справы «Фашысты» і «Арганізатары» скрозь прызму агентурных д... Болей »
Нумар прысвечаны невядомай вайсковай гісторыі Беларусі XX ст. Упершыню друкуюцца раней невядомыя ўспаміны афіцэраў Паўла Алейнікава і Міхаіла Яраслаўцава, якія бралі ўдзел у Палескім паходзе арміі генерала Станіслава Булак-Булаховіча. Яны тычацца захопу Мазыра, баёў за Калінкавічы, абвяшчэння незалежнасці Беларусі ў Тураве. Гэтыя матэрыялы адшукаў і падрыхтаваў да друку менскі гісторык Уладзімір Ляхоўскі. Таксама ў нумары – багата ілюст... Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» ў глянцавым фармаце. Тэмы выпуску — Віцебск у складзе ВКЛ (княжанне Свідрыгайлы), дзейнасць БНР на міжнароднай арэне, пачаткі беларускай партызанкі, генезіс руху беларускіх нацыянал-сацыялістаў, перадача Вільні Літве (1939 год). Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — паходжанне роду Хадкевічаў, прэса і выдавецтвы БНР (1918–1925), лёс Сяргея Баранава — наймаладзейшага дэпутата Сейма міжваеннай Польшчы, украінскі эпізод жыцця Івана Краскоўскага, беларусы ў Войску Польскім падчас Вераснёўскай кампаніі 1939 г., новая палітычная геаграфія Украіны пасля прэзідэнцкіх выбараў. Болей »
Чарговы нумар «ARCHE» выдадзены ў каляровым фармаце і аздоблены сотнямі ілюстрацый. Тэмы выпуску — Берасцейская унія (1596), гістарыяграфія Вацлава Ластоўскага, праекты аднаўлення Вялікага Княства Літоўскага ў XX ст., культ Леніна ў БССР, першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку, саветызацыя Беласточчыны ў 1939–1941 г., а таксама развал Савецкага Саюзу. Болей »
Гэты багата ілюстраваны нумар "ARCHE" выдадзены ў новым, поўнакаляровым фармаце. У ім друкуюцца матэрыялы аб ідэнтычнасці праваслаўнай і каталіцкай эліты Вялікага Княства Літоўскага, пра пачаткі беларускага войска і Слуцкі збройны чын (1920), сэксуальную рэвалюцыю ў БССР у 1920-ыя гады, савецкую міфалогію апошняй нямецкай акупацыі, а таксама аб палітыцы памяці ў сучаснай Беларусі. Болей »
Выпуск прадстаўляе беларускаму чытачу надзвычай грунтоўныя даследаванні польска-беларускага гісторыка і сацыёлага Севярына Віславуха (1900-1968), прысвечаныя працэсам фармавання нацыянальнай свядомасці жыхароў Заходняй Беларусі ў 1930-ыя гады. Гэтыя даследаванні, прыведзеныя ў 10 паветах, ахапілі больш за 100 тыс. чалавек. Яны будуць цікавыя як прафесійным даследчыкам, так і простым людзям, зацікаўленым штодзённым жыццём сваіх продкаў у... Болей »