Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2001
Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд
ISBN: 985-6599-23-7
Катэгорыя: Гісторыя; Біяграфіі
Copyright © 2001 by Людміла Хмяльніцкая, Беларускі Гістарычны Агляд
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1567], [1567-2], [1567-3]; MiOKB — [8529]
Сыгнатура: XII.4.Chmi; X.2.CHM
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Гістарычнага Агладу
Яшчэ ў мінулым стагоддзі пад рэдактараствам Аляксея Сапунова вышлі пяць тамоў па гісторыі Віцебска. Выданне "Віцебская даўніна", бадай, адно з найбольш поўных і грунтоўных даследаванняў па гісторыі роднага гораду. Жыццёвы шлях гэтага чалавека цалкам і бесперапынна быў звязаным з гісторыяй. Доўгі час ён працаваў архіварыусам, даглядаў валасныя, сядзібныя і царкоўныя архівы Віцебскага, Сенненскага і Аршанскага паветаў Віцебскай губерні. Безумоўна, праца, зробленая гісторыкам, стала прычынай таго, што цяпер сучаснікі даследуюць жыццё гэтага таленавітага чалавека. Вынікам даследчыцкай працы стаў створаны, а лепш сказаць спісаны, Людмілай Хмяльніцкай жыццяпіс Аляксея Сапунова "Гісторык з Віцебска". Аўтар падрабязна аналізуе і даследуе творчы і жыццёвы шлях адметнага гараджаніна. У кнізе падрабязна распавядаецца пра асноўныя этапы росту Аляксея Парфёнавіча, як прафесійнага даследчыка. У манаграфіі сабраны і біяграфічныя звесткі прыватнага жыцця.
Беларускія аўтары: Хмяльніцкая Людміла
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | MiOKB
Кніга расказвае пра гісторыю і дзейнасць шляхецкага роду Лапацінскіх. Найболыная ўвага надаецца аднаму з маёнткаў, які належаў гэтай сям’і — Сар’і. Сённяшняя вёска з аднайменнаю назваю знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці. Для афармленні вокладкі выкарыстана літаграфія Сар’янскага касцёла ў выкананні Напалеона Орды. На генеалагічнай схеме змешчаны герб «Любіч» у выкананні Максіма Капрана. Болей »