Гніламёдаў Уладзімір

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Уладзімір Гніламёдаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Шаравар Мікалай

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікалай Шаравар.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Краявіды роднай мовы

Краявіды роднай мовы

зборнік мовазнаўчых навуковых артыкулаў, памяці праф. І. Я. Лепешава

Месца выхаду: Гродна

Дата выхаду: 2014

Рэдактар: Даніловіч М. А.

Рэдакцыйная калегія: Варановіч В. Л., Хлусевіч І. М., Якалцэвіч М. А., Янушкевіч С. А.

Выдавец: Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

Выдавецтва/ друкарня: ЮрСаПрынт

Памеры: 274 с.

ISBN: 978-985-90373-414

Катэгорыя: Гісторыя; Беларуская мова

Copyright © 2014 by УА «ГрДУ імя Я.Купалы», ЮрСаПрынт - афармленне

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3127]

УДК: 811:161.3’28 (082)

Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: В. І. Рагаўцоў, доктар філалагічных навук, прафесар; І. І. Бубновіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Рэкамендавана саветам філалагічнага факультэта ГрДУ імя Я. Купалы.

Іван Лепешаў нарадзіўся я 1924 года ў вёсцы Іскозы Дубровенскага раёна. У 1940 г. скончыў 8 класаў Ліцвінаўскай СШ, здаў экстэрнам за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, першы курс якога закончыў у 1941 г. У 1944 – 1947 гг. удзельнічаў у Айчыннай вайне, служыў у арміі. Двойчы паранены. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і інш. У 1948 г. скончыў (на выдатна) Аршанскі настаўніцкі інстытут, затым працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай СШ Гродзенскай вобласці. Беспадстаўна рэпрасаваны, а пасля рэабілітаваны за адсутнасцю віны, працаваў рознарабочым у лагерах Прыморскага краю (1949 – 1955). З 1956 г. – настаўнік беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Завочна скончыў (на выдатна) філфак Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педінстытуце (1971). Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве кнігі, напісаў кандыдацкую дысертацыю. Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы». З 1971 г. – у Гродзенскім педінстытуце (пасля універсітэце) спачатку выкладчыкам, затым дацэнтам (1973), прафесарам (1986). Асноўная тэматыка навуковых публікацый: фразеалогія і парэміялогія, мова мастацкай літаратуры, культура маўлення і стылістыка. Апублікаваў 520 навуковых, навукова-метадычных і іншых прац, у тым ліку 40 кніг (манаграфіі, слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, зборнікі нарысаў). Сярод кніг – 9 вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Зьмест

Артемова О. А., Темпоральная картина мира в белорусской и английской фразелогии в контрастивном аспекте

Арцямёнак Г. А., Тыпалогія пасесіўных канструкцый з дзеясловамі «мець» і «быць» у сучаснай беларускай літаратурнай мове

Асіпчук A. М., Кантэкстуальныя антонімы як сродак выразнасці ў творах беларускіх паэтаў

Аўчыннікава Г. У., Агентыўныя найменні асобы ва ўсходнеславянскіх і польскай мовах: анамасіялагічны аспект дэрывацыі

Булаўкіна І. У., Роля тэкстаўтваральных марфалагічных сродкаў пры навучанні беларускай мове

Варановіч B. Л., Спосабы дыферэнцыяцыі якаснага і адноснага значэнняў прыметніка ў беларускай мове

Гардзей Н. М., Мікіты Зноска і Мікіты Зносака: марфаналагічная інтэрпрэтацыя варыянтных словаформ

Даніловіч М. А., Навуковыя дасягненні прафесара І.Я. Лепешава ў парэміялогіі

Данільчык З. П., Свабодныя і несвабодныя спалучэнні «не + назоўнік» у прэдыкатыўнай функцыі

Дзятко Д. В., Асоба ў беларускай лінгвістыцы: Спрынца Львоўна Рохкінд

Іскам Г. М., Аб фразеалагічных кальках з заходнееўрапейскіх моў

Касцючык В. М., Фразеалагічныя варыянты ў гаворках Брэстчыны

Курацёва B. І., Параўнальная характарыстыка часавых асаблівасцей маўлення выхадцаў з розных рэгіёнаў Беларусі на роднай і англійскай мовах

Леванцевіч Л. В., Даследаванне фразеалогіі мовы Брэсцка-Пінскага Палесся

Лепешаў І. Я., Пра сінанімічнасць прыказак

Лісоўская І. С., Парфіновіч Ю. М., Дзеясловы мімікі і жэсту ў працэсе адлюстравання негатыўнай эмацыянальнай сферы чалавека ў рамане Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды»

Лявонава Г. А., Крыніцы англа-беларускіх поўных субстантыўных фразеалагічных эквівалентаў

Ляскевіч C. Г., Шындзіна Н. С., Лінгвакультуралагічная абумоўленасць эквівалентнасці саматычных фразеалагізмаў

Ляшчынская В. А., Канцэпт «агонь» у фразеалагічнай карціне свету беларусаў

Маршэўская B. В., Фразеалагізмы, утвораныя шляхам метанімічных пераасэнсаванняў

Масленікава C. С., Рэгіянальныя германізмы - найменні прылад, працоўных працэсаў, прадпрыемстваў і прадуктаў вытворчасці ў гаворках Гродзеншчыны

Мачалава A. А., Да пытання развіцця намінацыйнай сістэмы беларускай і англійскай моў (на прыкладзе назваў асобы)

Міхайлаў П. А., Лексікаграфічныя набыткі з абшару Заходнепалескіх гаворак у апошнія дзесяцігоддзі (1991-2014): традыцыі і навацыі

Несцяровіч B. І., Рэгіянальныя асаблівасці будовы складаназалежных сказаў у мове легенды «МІРАДЖ»

Петрушкевіч А. М., «Усёй душой перажываю...»: Пра кнігу «Пошукі і роздум» Івана Якаўлевіча Лепешава

Піваварчык І. В., Назвы каталіцкіх храмаў як аб’ект анамастычнага даследавання

Рагаўцоў В. І., Полісемантычныя каламбуры ў п’есах Кандрата Кранівы

Руцкая А. В., Да зместу праз гармонію слоў: інтэрактыўныя метады выхавання чытальніцкай культуры

Сабуць А. Э., Мастацкі феномен Барадуліна - моватворцы

Савіцкая І. І., «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча: нацыятворчы характар у кантэксце славянскага рамантызму

Садоўская А. Л., Кавальская В. М., Вяселле ў моўнай карціне свету беларусаў

Садоўская А. С., Культуразнаўчы аспект фразеалогіі

Серебрякова И. Г., Отрицательная коннотация фразеологизмов с компонентом сабака в белорусском языке

Сіплівеня Ж. С., Асаблівасці ўтварэння ад’ектываў з фармантам -ск- у сучасных усходнеславянскіх мовах

Фёдарава М. А., Фразеалагізмы з агульным значэннем ‘добрае здароўе’ ў нямецкай і беларускай мовах

Хазанава К. Л., Прымаўкі ў сватанні ў мовах усходніх славян

Хлусевіч І. М., Абыгрыванне фразеалагізмаў у друкаваных СМІ

Шандроха H. Э., Моўная асоба прафесара I. Я. Лепешава

Шур B. В., Імя прафесара І. Я. Лепешава ў лінгвістыцы

Якалцэвіч М. А., Безэквівалентныя слоны ў прыказках

Якалцэвіч М. А., Працяг «Спіса навуковых прац I. Я. Лепешава»

Якшук Л. М., Крыніцы вобразнасці фразеалагізмаў-фітонімаў

Янушкевіч С. А., Дзве семантычныя разнавіднасці айконімаў Гродзеншчыны

Ясюкевіч А. М., Анамастычная лексіка ў беларускіх і англійскіх фразеалагізмах: этнакультурны аспект