Касцюкевіч Мікола

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Мікола Касцюкевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Панькоў Мікола, Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984)

Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984)

Панькоў Мікола

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2001

Рэдактар: Гардзіенка Алег

Выдавец: Беларускі Гістарычны Агляд

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Беларускі Гістарычны Агляд

Катэгорыя: Гісторыя; Грамадзтва; Біяграфіі; Мэмуары

Copyright © 2001 by Беларускі Гістарычны Агляд, Алег Гардзіенка, БІНіМ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1536]

Сыгнатура: XIII.6.Pan

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Гістарычнага Агляду

Мікола Панькоў уяўляе сабой прыклад клясычнага культурніка. Іх праца менш заўважная, пра іх рэдка згадваюць, нават карыстаючы зь іхнага плёну, імёны падмяняюць абагульненым – выдавец, укладач... Але адчувальны прагал, характэрны, бадай, для любога грамадзтва, ня толькі беларускага й ня толькі на эміграцыі, — гэта менавіта нястача культурнікаў. Героі “Хроніка беларускага жыцьця на чужыне” пераважна эмігранты 1944 г. зь Беларусі, якія абіралі невядомасьць у будучыні замест гарантаванай місы баланды ў савецкім канлягеры. У той час нават праца на зямлі ці элементарнае выжываньне на акупаванай тэрыторыі магло кваліфікавацца як пасобніцтва ворагу. Большасьць падзеяў, апісаных у “Хроніцы”, спачатку адбываліся ў Нямеччыне: сьвяткаваньні, імпрэзы, мэмарандумы. З часам беларускае эмігранцкае жыцьцё зьмясьцілася ў ЗША, Канаду, Аргентыну, Аўстралію, Вялікабрытанію. “Хроніка” выводзіць з нябыту сотні імёнаў беларускіх эмігрантаў. Паказальнік асобаў налічвае больш за 1900 прозьвішчаў. Да Міколы Панькова ніхто не займаўся падрабязным натаваньнем падзеяў беларускай эміграцыі. Ягоная “Хроніка” зьяўляецца базай для вывучэньня гісторыі беларускай эміграцыі.

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сувой жыцьця Міколы Панькова (Лявон Юрэвіч)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Хроніка беларускага жыцьця на чужыне
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Паваенная беларуская эміграцыя і „Хроніка“ Міколы Панькова (Алег Гардзіенка)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Сьпіс скаротаў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Паказальнік асобаў (Натальля Гардзіенка)
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле