Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1990
Выдавец: Drukarnia Swaim Kosztam Wł. L. Annczyc i s-ka
Памеры: 76 s.
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Крыніцы
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3110]; EEDC — [1861], [1861-2], [1861-3], [1861-4]
Сыгнатура: IV.1.Bur
Дадатковая даведка: Факсімільнае выданне
Імя Францішка Багушэвіча — адно з самых дарагіх сэрцу кожнага беларуса. З таго часу як «за кардонам» у Кракаве ў 1891 годзе пабачыла свет, але не свайго шырокага чытача, яго невялічкая кніжачка беларускіх вершаў, надрукаваных лацініцаю, «Бцсіка Ьіа1агц8ка]'а», прайшло сто гадоў, за якія народ наш прайшоў у гісторыі свайго станаўлення столькі, колькі многія народы праходзілі за доўгія стагоддзі. З вышыні стогадовага шляху, пройдзенага нашай літаратурай, ацэньваючы зробленае Францішкам Багушэвічам, яскрава бачым: і адзін у полі Змагар, калі ты Народны паэт, і адзін ты сапраўдны Абаронца, калі не толькі талент, а і ўсё жыццё сваё кладзеш за пакрыўджаных і бяздольных. Францішак Багушэвіч (1840—1900) змагаўся за свой народ у многіх іпастасях — як паўстанец, як адвакат, як паэт... Адзін з першых ён сваім спаконвечным матчыным словам зрываў пячатку маўчання з вуснаў ледзь не анямелага народа. Гэтае факсімільнае выданне першай кніжачкі Францішка Багушэвіча дасць чытачу мажлівасць убачыць, як адраджалася наша кесмяротнае паэтычнае слова.