Месца выхаду: Лёндан (Канада) - Нью-Ёрк
Дата выхаду: 1996
Рэдактар: Юрэвіч Лявон
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Біяграфіі; Мэмуары
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1048]
Сыгнатура: XIII.6.RAG
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Лявона Юрэвіча
Многія беларускія эмігранты, якія трапілі за мяжу яшчэ ў мінулым стагоддзі, сёння даволі вядомыя асобы не толькі ў Беларусі, але і ў тых краінах, дзе апынуліся. Прычыны эміграцыі былі розныя. Пішучы кнігу “Беларускае студэнцтва на чужыне” Барыс Рагуля ставіў перад сабой задачу высвятліць не мэты і прычыны эміграцыі, а асвятліць часы студэнцтва, навучэнства Аляксея Арэшкі, Раісы Жук-Грышкевіч (Жукоўскай),Янкі Жучка,Янкі Запрудніка, Лявона (Леаніда) Карася, Вітаўта Кіпеля, Лаўрына Клыбіка, Міхася Наўмовіча, Барыса Рагулі, Вітаўта Рамука, Міхася Саўкі, Івонкі Іоанны Сурвіллы (Шыманец) і многіх іншых. У кнізе сабраны кароткія біяграфічныя звесткі пра беларусаў, якія былі вымушаны з'ехаць са сваёй краіны. Некаторыя з іх ужо адышлі ў вечнасць. Некаторыя ж да гэтага часу жывуць і працуюць. Дзякуючы ім і беларуская справа, і беларускае слова развіваюцца і квітнеюць там, дзе жывуць сапраўдныя беларусы. (Н.Г.)
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор
Кніга Барыса Рагулі — гэта фактычна першыя і на дадзены момант адзіныя мэмуары ў сьвеце, прысьвечаныя беларускай вышэйшай адукацыі. Шырокае выкарыстаньне ў ёй успамінаў большасьці колішніх студэнтаў гэтых інстытуцыяў (21 асобы) надало кнізе полімэмуарны характар, што бясспрэчна павялічвае ейную каштоўнасьць і дазваляе зьменшыць непазьбежны ў падобных творах суб'ектывізм. Значную частку мэмуараў займаюць "старонкі жыцьця", або жыцьцяпісы... Болей »