![]() |
![]() |
Месца выхаду: Вільня
Выдавецтва/ друкарня: ULA
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка
Copyright © by Сямён Шарэцкі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1157]; EEDC — [975]
Сыгнатура: XIV.2.ŠAR
Гэтая кніжка – вынік роздумаў чалавека, які за апошнія пятнаццаць гадоў прайшоў немалы шлях уласнае эвалюцыі: ад сьпікера парламанту і паплечніка Аляксандра Лукашэнкі, праз ваганьні і непасьлядоўнасьць у час дзяржаўнага перавароту 1996 г., да палітычнага эмігранта. Перабіраючы магчымыя варыянты чыньнікаў кансалідацыі беларусаў, С. Шарэцкі прыходзіць да высновы, што адзінай асновай для аб`яднання можа стаць толькі нацыянальная ідэя. А тут здольная дапамагчы багатая і арыгінальная гісторыя беларусаў, якая доўгі час фальсыфікавалася. Часам аўтар зьвяртаецца да досыць вядомых гістарычных фактаў, але падае іх у сваёй інтэрпрытацыі, з асабістымі ацэнкамі. Аўтар сам прызнаецца, што пры напісаньні кнігі ён не стрымаўся ў праяве сваіх эмоцый. Асаблівую ўвагу палітык надае небясьпецы расійскага шавінізму. Прыкладам праяўленьня расійскага шавінізму з боку кіруючых колаў Расійскае Фэдэрацыі, паводле Шарэцкага, стала падтрымка імі Лукашэнкі спачатку на прэзыдэнцкіх выбараў, а потым ужо ў час дзяржаўнага перавароту лістападу 1996 г. Але аўтар не шукае толькі новых падставаў для разгубленасьці беларусаў ды траўмаваньня іхнай сьвядомасьці. С. Шарэцкі сьцвярджае, што беларусам ёсьць чым ганарыцца.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC
Беларусаў у Вільні складана назваць эмігрантамі, бо тут яны з'яўляюцца прадстаўнікамі карэннай нацыі. Для многіх сёння дадзеная тэрыторыя – гэта прытулак, знойдзены не ў пошуку лепшай долі, а з мэтай зберагчы сябе і сваіх родных. Менавіта тут зараз знаходзіцца і працуе сямён Шарэцкі - старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 13 склікання. Сустракаючыся з беларусамі ў Вільні Сямён Георгіевіч піша пра іх лёсы. Нягледзячы на сваё знаходжанне да... Болей »
1997 год быў пераломным ў гісторыі Беларусі. З гэтага моманту можна казаць пра ўсталяванне жорсткай дыктатуры ў краіне. Ужо цяпер існуе вялікая колькасць выданняў, якія фіксуюць злачынствы ўлады. З'яўляюцца і зборнікі, як напрыклад, "Абаронім наш дом - Беларусь", стваральнікам якога выступіў Сямён Шарэцкі. У кнізе сабраны (1997 – 2000) артыкулы, даклады і заявы, якія сведчаць аб змаганні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і іншых апа... Болей »
Імя Сямёна Георгіевіча Шарэцкага на сённяшні час — адно з самых вядомых на Беларусі. Найперш як апазіцыйнага дзеяча, Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XIII склікання. Таму, хто чытае недзяржаўную прэсу, добра знаёмы і Шарэцкі-публіцыст: адназначна крытычны, нават задзірысты ў дачыненні да афіцыйных уладаў. У «Нашым беларускім Доме» чытач адкрые для сябе новага аўтара: спакойнага, ураўнаважанага, грунтоўна засяроджанага на а... Болей »
Раскрываецца сутнасць створанага пасля правядзення так званага лістападаўскага (1998 г.) рэферендума, рэжыму ў Рэспубліцы Беларусь. Болей »