![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2015
Рэдактар: Рычавец Сяргей
Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Выданне ў дапамогу журналісту мясцовай прэсы «Свая газета 2015» выйшла дбаннем Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» з дапамогай Таварыства беларускай школы. Ці могуць журналісты выказваць свае суб’ектыўныя погляды на старонках газеты? Што даюць рэдакцыі круглыя сталы і як іх рыхтаваць? Што такое медыяадукацыя ў сённяшняй Беларусі? Ці спрыяюць вострыя матэрыялы зменам у мясцовай супольнасці? Як згуртаваць індывідуалістаў у зладжаны рэдакцыйны калектыў? Як кіраваць інтэрнэт-кантэнтам так, каб гэта адпавядала інтарэсам мясцовага выдання? Што агульнага і адрознага ў беларускім і польскім досведзе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць майстры беларускай і польскай журналістыкі. Зборнік прызначаны тым, хто робіць і чытае мясцовую прэсу.
Каталёг: Kamunikat.org
Выданне ў дапамогу журналісту мясцовай прэсы «Свая газета 2014» створана спрыяннямі Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі» з дапамогай Таварыства беларускай школы. Як паўставалі мясцовыя СМІ? У чым іх сённяшняя місія і сакрэты поспеху? Якая адукацыя нам патрэбна і чаму важна пра яе пісаць? Як наблізіцца да чытачоў? Ці маюць плён журналісцкія грамадскія акцыі? Як наладжваць дачыненні з рэкламадаўцамі? Ці спрыяюць гуч... Болей »