Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2003
Выдавец: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), Народны Ўніверсітэт
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва
Copyright © 2003 by Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4722]
Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)
Адная з найскладанейшых праблемаў, з якой здаўна сутыкаюцца людзі ў розных краінах свету, – гэта забесьпячэньне свабоды і прававой роўнасьці ў грамадзтве. Спрыяць вырашэньню гэтай праблемы здольна такая зьява, як самакіраваньне. Самакіраваньне садзейнічае развіцьцю грамадзкай ініцыятывы, павышэньню грамадзкай сьвядомасьці, развіцьцю пачуцьця адказнасьці грамадзянаў за стан грамадзкіх справаў. Ва ўмовах самакіраваньня грамадзяне абапіраюцца на ўласную сілу, на саміх сябе. Пры адсутнасьці самакіраваньня людзі спадзяюцца толькі на дзяржаўную ўладу. У аналітычнай праца разглядаюцца прырода і віды самакіраваньня, прынцыпы і функцыі самакіраваньня, сучасныя прынцыпы мясцовага самакіраваньня, заканадаўчае рэгуляваньне ў Беларусі мясцовага самакіраваньня, статус і сыстэма органаў мясцовае ўлады, кампэтэнцыя мясцовых органаў улады і кіраваньне камунальнаю ўласнасьцю. Але, што важна, аўтарам прапануецца таксама новая канцэпцыя рэформы мясцовага кіраваньня і самакіраваньня Беларусі.
Каталёг: Kamunikat.org | BTH