Зуёнак Васіль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Васіль Зуёнак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Бензярук Анатоль, Касцюшкі-Сяхновіцкія

Касцюшкі-Сяхновіцкія

Гісторыя старадаўняга роду

Бензярук Анатоль

Месца выхаду: Брэст

Дата выхаду: 2006

Выдавец: Издательство Академия

Катэгорыя: Гісторыя; Біяграфіі; Мэмуары

Copyright © 2006 by Анатоль Бензярук

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі вядома ва ўсім свеце: пачынаючы з ЗША, Еўропы і заканчваючы далёкай Аўстраліяй. Таму, безумоўна, што і гістарычных прац па даследаванні жыцця і дзейнасці нацыянальнага героя многіх краін даволі шмат. Але кожная новая праца не можа не цікавіць і не прыцягваць увагу. Перад даследчыкамі паступова адкрываюцца ўсё новыя і новыя крыніцы пра жыццё і дзейнасць Касцюшкі. Анатоль Бензярук паставіў за мэту ўзнавіць генеалогію старажытнага роду Касцюшкаў-Сяхновічаў. Шматгадовая праца даследчыка не можа не ўражваць сваёй падрабязнасцю. Беручы пад увагу, што шматлікія генеалагічныя звесткі, створаныя яшчэ продкамі былі знішчаны падчас Варшаўскіх пажараў 17 стагоддзя, шасцігадовая праца гісторыка заслугоўвае павагі. Гэта выданне адметна тым, што з'яўляецца сапраўднай данінай памяці славутаму роду Беларусі, які падарыў свету героя. Кніга даследчыка прапануе таксама бібліяграфію, у прыватнасці артыкулы з раённых, абласных, рэспубліканскіх газет і часопісаў, прысвечаныя змагару за свабоду - Тадэвушу Касцюшку. (Н. Г.)

Беларускія аўтары: Бензярук Анатоль

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
epub
Бензярук Анатоль, Свята для сэрца

Свята для сэрца

Невялікія гісторыі для юных беларусаў

Бензярук Анатоль

Гэтая кніга – простая і шчырая размова пра малую радзіму, нашыя гістарычныя вытокі і багатую культурную спадчыну. Аўтар распавядае пра складаную і надзвычай цікавую гісторыю Брэстчыны, пра таямніцы мінулага ды таленавітых людзей, якія праславілі наш край. Адрасуецца дзецям малодшага школьнага ўзросту і іх бацькам, настаўнікам і выхавацелям, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцам педагагічных вучылішчаў і каледжаў. Болей »


pdf
Бензярук Анатоль, Крупчыцы. 1794 год

Крупчыцы. 1794 год

Падзеі і памяць роднай гісторыі

Бензярук Анатоль

Краязнаўца-літаратар Анатоль Бензярук, займаецца даследаваннямі гісторыі сваёй малой Бацькаўшчыны. Жабінкаўскі раён Берасцейшчыны ён знае, што называецца, навылёт. Не засталася незаўважанаў ніводная гістарычная падзея, ніводная будоўля ці помнік архітэктуры. Дапытлівы даследчык па крупінках, гартаючы старонкі архіўных дакументаў, гутарычы з людзьмі, сапастаўляючы факты, стараецца запісаць гісторыю свайго кутка. Кніга «Крупчыцы. 1794 год... Болей »