Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1924
Рэдактар: М.Кудзелька, А. Ажгірэй.
Выдавец: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі
Памеры: 107 с., 21 см
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
«Маладня́к» — Усебеларускае аб'яднанне паэтаў і пісьменнікаў «Маладняк» — аб'яднанне беларускіх савецкіх пісьменнікаў, якое існавала з лістападу 1923 да лістападу 1928. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе «Маладняк». Заснавальнікі: М. Чарот, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка, Я. Пушча. Назву «Усебеларускае аб'яднанне…» гурток узяў па стварэнні філіі ў Маскве (май 1924) і ініцыятыўных груп у Віцебску і Магілёве. Меліся філіялы ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Віцебску, Гомелі, Клімавічах («Калінінская філія»), Магілёве, Оршы, Полацку, Слуцку, Смаленску, Ленінградзе, Празе, Рызе; студыі і гурткі — у многіх гарадах і мястэчках. У склад аб'яднання ўваходзілі нацыянальныя секцыі рускіх, польскіх, яўрэйскіх, літоўскіх пісьменнікаў. Кіравальны орган: Прэзідыум, потым — Цэнтральнае Бюро (з лютага 1925). ЦБ у розныя гады ўзначальвалі М. Чарот, А. Вольны, У. Дубоўка, П. Галавач. Друкаваны орган — часопіс «Маладняк» (нумары з 9/1926 да 11/1928). Многія філіялы мелі ўласныя часопісы або альманахі. З мая 1925 аб'яднанне выдавала на свае сродкі бібліятэчку («кніжніцу») — невялікія зборнікі твораў сваіх сяброў (выйшла каля 60).
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Маладняк
Суседкі сядзелі на бёрнах супроць Панасавай хаты і гаманілі сьціха- Аўгінка з дзіцянём на руках стаяла паблізу і з нецярплівасьцю чакала, калі-ж кончыцца гэтая бабская гутарка. Маці на хвілінку аддала ёй падзяржаць дзіця, а ўжо, мусіць, другую гадзіну гамоніць і гамоніць з суседкай, бязьдзетухай Арынай. Болей »